БЕЛ Ł РУС

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

21.04.2025 / 10:19

Nashaniva.com

Здалёк паветраны змей можна прыняць за сапраўдную птушку.

«Толькі на вас надзея! Выратуйце птушку! Чайка заблыталася ў правадах і не можа вызваліцца!», — з такім крыкам душы, падмацаваным відэазваротам, звярнулася чытачка Newgrodno.by. Яна распавяла, што птушка «б'ецца» на прывязі ўжо некалькі гадзін, але рэакцыі з боку службаў няма.​

Фота: newgrodno.by

На відэа сапраўды можна заўважыць нешта падобнае да птушкі, што лунае над шматпавярховікам, а таксама шнур або вяроўку, якая цягнецца да яе з даху. Але ці магло б жывое стварэнне лётаць так доўга? Інфармацыю вырашылі праверыць асабіста. Праз некалькі дзён «птушка» ўсё яшчэ лунае над шматпавярховікам. Гэта паветраны змей. Прычым не звычайны, а імітуючы драпежніка.​

Такіх паветраных змеяў усё часцей запускаюць над шматпавярхоўкамі ў Гродне, каб пазбавіцца ад сапраўдных птушак. Перш за ўсё, ад чаек.​

На працягу ўжо некалькіх гадоў кожную вясну чайкі літаральна акупуюць дахі шматпавярховікаў. Падабаецца такое суседства не ўсім. Бо гэтыя птушкі славяцца сваімі гучнымі і непрыемнымі крыкамі. Прычым «канцэрты» часта пачынаюцца з усходам сонца. Улетку спаць з адкрытымі вокнамі бывае складана.​

Спосабаў барацьбы з птушкамі не так ужо і шмат. Напрыклад, разбураць іх гнёзды вясной забаронена законам.​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула