У Столінскім раёне лясны пажар тушаць верталётамі
Каля вёскі Старына Столінскага раёна Брэсцкай вобласці гарыць лес. Пажар тушаць з ужываннем авіяцыі, бо пад'язныя шляхі адсутнічаюць, а мясцовасць забалочаная, паведамляе МНС.
Скрыншот з відэа
Верталёты МНС Мі-8 і Мі-17 ужо зрабілі на месца пажару 22 скіды (77 тон) вады.
Для маніторынгу да месца здарэння накіраваны верталёт Мі-2.