Стала вядома, колькі ў Беларусі аўтамабіляў, электрамабіляў і матацыклаў
У Беларусі на канец 2024 года налічвалася больш за 3 мільёны легкавых аўтамабіляў у асабістай уласнасці грамадзян, амаль 21 тысяча электрамабіляў, крыху менш за паўмільёна матацыклаў і матаролераў, паведаміў Белстат.
Колькасць легкавых аўто, дарэчы, няўхільна расце з году ў год. Колькасць электрааўтамабіляў у 2024 годзе вырасла ў тры разы ў параўнанні з 2023-м.
У краіне налічваецца:
1313 тралейбусаў — гэта крыху менш, чым у папярэднія два гады;
266 трамвайных вагонаў (таксама трошкі менш, чым раней);
418 вагонаў метро (а іх больш, і гэта зразумела — працуе трэцяя лінія мінскага метрапалітэна);
30 308 аўтобусаў (іх колькасць таксама павялічылася);
147 электробусаў (і іх становіцца больш).
У Беларусі налічылі 241 197 грузавых аўтамабіляў.