БЕЛ Ł РУС

У сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля

22.04.2025 / 11:44

Nashaniva.com

На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, трэці хлопец — нерухома ляжыць на асфальце, да яго падыходзіць міліцыянт.

Бойка адбываецца на плошчы Леніна ў Гомелі каля ўваходу ў парк перад забаўляльным цэнтрам Еўропа, даведаўся «Флагшток». 

З паведамленняў каментатараў відэа стала вядома, што бойка адбылася зусім нядаўна — верагодна, у ноч з 21 на 22 красавіка.

Міліцыя бойку не каментавала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула