Расіяне ўдарылі па Запарожжы: загінула жанчына, колькасць параненых расце
Сярод параненых двое дзяцей — аднаму хлопчыку 14 гадоў, другому 4 гады.
Расіяне ўдарылі па шматпавярховіку ў Запарожжы, у выніку чаго як мінімум адзін чалавек загінуў, ёсць параненыя, піша УНІАН.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў у Telegram. Паводле яго даных, пасля 11:00 раніцы была абвешчаная паветраная трывога ў сувязі з пагрозай прымянення кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБаў) па Запарожскай вобласці і горадзе Запарожжы.
Пазней Фёдараў паведаміў, што ў выніку варожай атакі расіян па Запарожскай вобласці, у адным з раёнаў Запарожжа ўзнік пажар.
Папярэдне двое людзей паранены. Пацярпелых дастаўляюць у бальніцу. Аднак пасля ён паведаміў, што атака расіян на Запарожжа забрала жыццё аднаго чалавека.