БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах загінула паўтарамесячная дзяўчынка: яе ўпусцілі п'яныя бацькі

22.04.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Бацькі вярнуліся з алкагольнай вечарынкі і спрабавалі супакоіць дзіця. У нейкі момант дзяўчынку ўпусцілі.

Фота: Следчы камітэт

Трагедыя адбылася ў Асіповічах увечары 20 красавіка. У прыватны дом выклікалі хуткую да паўтарамесячнай дзяўчынкі. Але медыкі, прыбыўшы на месца, былі вымушаны канстатаваць смерць немаўляці.

Аказалася, дзіця загінула з-за падзення. Дзяўчынка ў маладой сям'і нарадзілася ў лютым. Нягледзячы на нараджэнне дзіцяці, бацькі не адмовіліся ад вечарынак з сябрамі і працягвалі выпіваць. Раніцай 20 красавіка маладыя бацькі са сваяком наладзілі святочнае застолле з алкаголем у двары.

Праз некаторы час сужэнцы пад градусам зайшлі ў дом і хацелі супакоіць дачку, якая плакала. П'яныя бацькі ўзялі дзіця на рукі, але не ўтрымалі. Дзяўчынка, упаўшы, атрымала смяротныя траўмы.

Дактароў бацькі выклікалі не адразу, а потым заявілі, што няшчасны выпадак адбыўся без іх удзелу, піша Следчы камітэт.

Экспертыза паказала, што смерць дзіцяці наступіла ў выніку чэрапна-мазгавой траўмы. Заведзеная крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула