У Мінску ў аварыі загінуў матацыкліст
41-гадовы мужчына на матацыкле сутыкнуўся з аўтамабілем, паведамляе Следчы камітэт.
Скрыншот з відэа
Увечары 22 красавіка 30-гадовая жанчына за рулём аўтамабіля Seat рухалася па вуліцы Першамайскай. Перастройваючыся ў суседнюю паласу руху, яна сутыкнулася з матацыклам пад кіраваннем 41-гадовага мужчыны.
Ад удару матацыкліст страціў кантроль над кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. У выніку ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.