Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times
Пра згоду спыніць ваенныя дзеянні па цяперашняй лініі фронту прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў спецпасланніку прэзідэнта ЗША Стыву Уіткафу падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, сцвярджае Financial Times са спасылкай на тры крыніцы.
Уладзімір Пуцін. Фота: AP
Згодна з прапановай Пуціна, Расія нібыта гатовая адмовіцца ад тых частак Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей, якія яшчэ не ўзятыя пад кантроль расійскай арміяй.
Па словах крыніц Financial Times, пасля гэтага ЗША выставілі прапановы, якія ўключаюць прызнанне Вашынгтонам анексаванага Крыма расійскай тэрыторыяй, а таксама прызнанне фактычнага кантролю Расіі над тымі часткамі чатырох рэгіёнаў, якія яна ўтрымлівае цяпер.
Гэтая прапанова — першае афіцыйнае сведчанне з пачатку вайны ва Украіне пра тое, што Масква можа адступіць ад сваіх максімалісцкіх патрабаванняў, адзначае FT.
Еўрапейскія чыноўнікі, аднак, папярэдзілі, што Пуцін можа выкарыстоўваць гэтую саступку як прынаду, каб пераканаць Дональда Трампа прыняць іншыя патрабаванні Расіі і навязаць іх Украіне.
Чытайце таксама:
Паказалі партрэт Трампа, які яму ў сакавіку падарыў Пуцін
Пяскоў: Пуцін гатовы да прамых перамоваў з Кіевам
Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая
Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні