Колькасць легкавікоў на выезд у Польшчу перавысіла 1000 аўтамабіляў
Па стане на 08:00 на пераходзе «Брэст» стаіць 1260 легкавых аўтамабіляў.
Ілюстрацыйнае фота
Учора ў гэты час было 900 аўто.
Таксама на пераходзе стаяць тры аўтобусы.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаяць 30 легкавых аўто.
Таксама паведамлялася, што аўтобус Мінск — Вільня адпраўленнем з літоўскай сталіцы а 08:00, у 07:30 яшчэ стаяў на беларускай мяжы ў бок Літвы.