БЕЛ Ł РУС

Суд у ЗША запатрабаваў аднавіць усіх супрацоўнікаў «Голасу Амерыкі»

23.04.2025 / 9:18

Nashaniva.com

Федэральны суддзя Ройс Ламберт пастанавіў, што ўсе супрацоўнікі і кантрактнікі «Галасы Амерыкі» павінны вярнуцца на тыя пасады, якія яны займалі да 14 сакавіка 2025 года, піша ВВС.

 Фота: Fatih Aktas / Anadolu via Getty Images

Рашэнні суда таксама тычыцца «Радыё Свабодная Азія» і Middle East Broadcasting Networks, якія наўпрост фінансуюцца федэральным урадам. Яно не распаўсюджваецца на» Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», паколькі яго супрацоўнікі падалі асобны пазоў.

Гэта часовая мера, якая будзе дзейнічаць, пакуль суд разглядае справу па сутнасці.

Журналісты, прафсаюы і арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў супраць адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, патрабуючы прызнаць незаконным ягоны ўказ ад 14 сакавіка аб фактычным закрыцці «Голасу Амерыкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула