БЕЛ Ł РУС

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

23.04.2025 / 9:33

Nashaniva.com

Запланаваныя ў Лондане перамовы міністраў замежных спраў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі і Украіны скасаваныя. Замест гэтага адбудуцца двухбаковыя перамовы паміж галоўнымі дыпламатамі Украіны і Вялікабрытаніі, піша Sky News.

Ілюстрацыя president.gov.ua

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга застанецца ў Лондане для двухбаковай сустрэчы з Дэвідам Лемі. Пасля адмовы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа ляцець у Лондан аналагічныя рашэнні прынялі міністры замежных спраў Францыі і Германіі.

Паводле дадзеных СМІ, Рубіа адмовіўся ляцець у Лондан пасля таго, як Уладзімір Зяленскі адхіліў адзін з галоўных пунктаў плана Трампа адносна завяршэння вайны.

Гаворка ідзе пра прызнанне анексіі Крыма. План таксама прадугледжвае замарожванне лініі фронту.

У адказ саюзнікі Украіны спадзяюцца на гарантыі бяспекі і ўдзел у пасляваеннай рэканструкцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула