Прэм'ер Турчын не змог вылецець у Казань
Закрыты аэрапорт у Татарстане.
«Аэрапорт прызначэння часова не прымае і не адпраўляе рэйсы: у мэтах бяспекі палётаў цывільных паветраных судоў уведзены абмежаванні на палёты», — паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Звычайна такія абмежаванні ўводзяцца з-за прылёту ўкраінскіх беспілотнікаў.