БЕЛ Ł РУС

У Гродне сабака зваліўся з восьмага паверха і выжыў

23.04.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Гісторыя адбылася яшчэ летась. Гаспадары пакінулі вялікага сабаку аднаго дома. Так яны рабілі шмат разоў: сабака паводзіў сябе спакойна, піша Newgrodno.by.

Але ў той дзень сабака чамусьці апынуўся на балконе, а затым па невядомай прычыне зваліўся з вышыні 8-га паверха!

Падзенне было ўдалым. Сабака ўпаў на аўтамабільны прычэп, які стаяў пад вокнамі. Тэнт змякчыў удар.

Сабака адразу ж пасля падзення ўскочыў на лапы і пабег.

«Гаспадары прымчаліся праз 10 хвілін. Сабаку тэрмінова даставілі да ветэрынараў. Правялі некалькі аперацый на лапу. Зараз усё добра, зноў бегае», — распавёў чытач.

Цікава, але прычэп на гэта месца перасунулі літаральна за дзень да падзення сабакі. Жыхары папрасілі прыбраць са стаянкі, каб не займаў парковачнае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула