БЕЛ Ł РУС

Гісторыя Беларусі — у топ-5. Пералічаныя самыя папулярныя прадметы ЦТ у 2025 годзе

23.04.2025 / 17:36

Nashaniva.com

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе будуць здаваць больш за 60 тысяч чалавек.

На цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2025 годзе запісаліся больш за 60,6 тысячы чалавек.

Пра гэта расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. У лідарах сярод самых папулярных у абітурыентаў прадметаў замежная мова, піша БелТА.

«Агульная колькасць зарэгістраваных на ЦТ — больш за 60,6 тысячы чалавек. Яны напішуць больш за 86,2 тысячы тэстаў. На першым месцы па папулярнасці замежная мова, здаваць яе будуць больш за 17,1 тысячы абітурыентаў. На фізіку зарэгістравалася больш за 13,7 тысячы чалавек.

Падцягнулася руская мова, яе здаваць плануюць больш за 11,5 тысячы паступаючых. На матэматыку зарэгістравалася больш за 11,4 тысячы чалавек. Замыкае топ-5 прадметаў гісторыя Беларусі і больш за 8,5 тысячы тых, хто здае», — расказаў Міксюк.

Цэнтралізаваныя экзамены і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2025 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаныя 19, 21, 23 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ — 21, 23 чэрвеня, іншыя тэрміны — 18, 20 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула