БЕЛ Ł РУС

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

23.04.2025 / 22:50

Nashaniva.com

У пачатку красавіка з'явілася інфармацыя, што саўладальніка «Варгеймінга» Мікалая Кацалапава абвінавачваюць у данатах апазіцыйным структурам на сотні тысяч даляраў і заводзяць супраць яго спецвытворчасць. Аднак канкрэтная сума была невядомая. Цяпер прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі яе назваў. 

Мікалай Кацалапаў. Фота з ягонага LinkedIn

Шпакоўскі пісаў у сваім тэлеграм-канале на больш агульныя тэмы, але мімаходзь згадаў і пра Кацалапава, што

«адзін з топ-менеджараў кампаніі Wargaming, які пастаянна жыве на Кіпры, прафінансаваў няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту на суму $296 тысяч».

У выдадзеным раней прапагандысцкім кіно сцвярджалася, што Кацалапаў зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя ініцыятывы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

У студзені 2023 Кацапалава ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў». Тады яму закідалі фінансаванне «тэрарыстычнай дзейнасці», то-бок ахвяраванне на адну з чатырох прызнаных тады тэрарыстычнымі ініцыятываў: «Байпол», рух «Супраціў» (уключна з «Кіберпартызанамі»), Атрады грамадзянскай самаабароны і «Нехта».

Чытайце таксама:

Суўладальніка «Варгеймінга» Мікалая Кацалапава абвінавачваюць у данатах апазіцыйным структурам на сотні тысяч даляраў

Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у топе па адтоку

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

«Вырашылі, што варта менш камунікаваць». Пра што пляткараць між сабой калегі Гарбачова-Макавеева па «Варгеймінгу»

Каментары да артыкула