БЕЛ Ł РУС

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

24.04.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Белстат апублікаваў звесткі аб заробках беларусаў за сакавік, і тут выявілася цікавая рэч. Айцішнікі больш не лідзіруюць па ўзроўні заробкаў.

Найвышэйшая зарплата ў сакавіку была зафіксавана ў грузавым паветраным транспарце. Яна склала 8263,3 рубля — +87,4% у рэальным выражэнні год да году. Лётчыкі апярэдзілі айцішнікаў, якія апошнія гады лідзіравалі па памеры сярэдняга заробку ў краіне.

У сферы ІТ сярэдні заробак у сакавіку павялічыўся на 649,1 рубля у параўнанні з лютым і склала 7937,7 рубля. А ў рэальным выражэнні адносна сакавіка 2024 года знізілася на 3,5%.

У Мінску сярэдні заробак у сакавіку засталася найвышэйшай па краіне і склала 3544,7 рубля, павялічыўшыся за месяц на 235,6 рубля. У рэальным выражэнні сталічны паказчык за год вырас на 8,3%.

Чытайце таксама:

За сакавік заробак вырас на 173 рублі

Каментары да артыкула