БЕЛ Ł РУС

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў

24.04.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура паведаміла пра завяршэнне завочнага суда над пяццю людзьмі, звязанымі з Палком Каліноўскага. Усім ім падавалі вялікія тэрміны зняволення. 

Фота ілюстрацыйнае

Яну Мельнікаву, Арцёму Бігелю і Ігнату Кірэеву прысудзілі па 20 гадоў пазбаўлення волі, Анастасіі Махамет — 18 гадоў з адбываннем першых пяці гадоў у турме, а астатняга тэрміну — у папраўчых калоніях ва ўмовах узмоцненага і агульнага рэжымаў, Вячаславу Граноўскаму — 12 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Кірэева і Мельнікава абвінавацілі ў стварэнні батальёнаў «Літвін» і «Волат» і камандаванні імі, Махамет і Бігеля — у камандаванні структурнымі падраздзяленнямі палка Каліноўскага, а Граноўскага — ва ўдзеле ў падраздзяленні. Таксама ёсць шмат і іншых абвінавачанняў.

Акрамя зняволення, усім асуджаным таксама прысудзілі штрафы ў памеры ад 500 да 3 500 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

У расійскую базу вышуку за паўгода дадалі больш за 1200 беларусаў. Шмат вядомых прозвішчаў

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова

У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек

Каментары да артыкула