БЕЛ Ł РУС

Мінчук напаў на іншага ў аўтобусе, патрабуючы аддаць куртку

25.04.2025 / 11:7

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся мінчук, які стаў ахвярай хуліганства.

Скрыншот відэа МУС

Мужчына распавёў, што падчас паездкі ў грамадскім транспарце да яго падышоў іншы пасажыр і пачаў патрабаваць аддаць куртку.

Атрымаўшы адмову, незнаёмы нанёс таму некалькі ўдараў кулаком у твар, а калі той пакінуў аўтобус — дагнаў яго і паспрабаваў зняць з яго верхняе адзенне.

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС па гарачых слядах затрымалі хулігана. 52-гадовы жыхар сталіцы прызнаўся, што на момант нападу знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, таму не можа растлумачыць сваё паводзіны.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства, паведамляе сталічная міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула