У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ
У гэтыя хвіліны плошча святога Пятра зноў адкрылася для ўсіх. Менавіта там пройдзе імша на некалькіх мовах, а затым труну з целам пантыфіка перанясуць у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.
Фота: Mauro Ujetto / NurPhoto via Getty Images
Сама цырымонія пачнецца а 9-й раніцы па мясцовым часе (10:00 па мінскім). За паўгадзіны да гэтага на плошчу Святога Пятра прыбудуць лідары многіх краін свету, у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша Бі-бі-сі.
Узначаліць царкоўную службу дэкан калегіі кардыналаў Джавані Батыста Рэ. Імша працягнецца паўтары гадзіны. Затым труну ўнясуць у сабор Святога Пятра, а адтуль працэсія накіруецца да месца пахавання, якое раней выбраў для сябе папа Францішак.
На ўсім працягу маршруту ахвотныя змогуць назіраць за цырымоніяй з-за металічных бар'ераў. Акрамя таго, плануецца весці трансляцыю на вялікіх экранах, усталяваных у Рыме.
Труну з целам пантыфіка перавязуць на іншы бераг Тыбра, затым жалобная працэсія пройдзе міма плошчы Венецыі, Форума і Калізея і да 12-й гадзіны па мясцовым часе (13:00 па Мінску) дасягне царквы Санта-Марыя-Маджорэ.
Сама пахавальная цырымонія ўжо будзе недаступная для публікі.
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект магілы Папы Францішка
У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў
Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?
«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы