Узарвалі галоўнага распрацоўшчыка расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Красуха»
Загінуў кіраўнік канструктарскага бюро Бранскага электрамеханічнага завода і ключавы распрацоўшчык сістэм РЭБ «Красуха» Яўген Рытнікаў.
Яго аўтамабіль узарвалі з дапамогай самаробнай выбуховай прылады недалёка ад мяжы з Украінай. Рытнікаў загінуў у ноч з 17 на 18 красавіка, піша Mash.
Выбуховая прылада пад днішчам аўто спрацавала ў той момант, калі мужчына разам са сваім калегам сядаў у салон.
Папярэдне, выбуховае прыстасаванне было нашпігавана паражальнымі элементамі, таму Рытнікаў і ягоны калега загінулі на месцы.
Комплекс радыёэлектроннайі барацьбы «Красуха» дазваляе ўздзейнічаць на бартавыя сістэмы авіяцыі праціўніка, парушаючы іх бачнасць, не дае магчымасці наносіць прыцэльныя ўдары авіяцыі, весці разведку месцазнаходжання сваіх войскаў і здзяйсняць дыверсійныя манеўры на нізкай вышыні.
Асноўнае прызначэнне «Красухі» — прыкрыццё камандных пунктаў, войскаў, сродкаў супрацьпаветранай абароны ад паветранай разведкі і высокадакладных сродкаў паражэння.
РЭБ шчыльна ўзаемадзейнічае з сістэмамі супрацьпаветранай абароны — яны выяўляюць, падаўляюць электроніку і перадаюць каардынаты супрацьпаветранай абароне, якія ўжо знішчаюць аб'ект.
Гэтыя сістэмы актыўна выкарыстоўваюцца расійскай арміяй ва Украіне.