БЕЛ Ł РУС

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага

26.04.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі правялі «вельмі прадуктыўную» сустрэчу ў суботу ў Рыме, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Фота Сяргея Ляшэнкі

Сустрэча доўжылася 15 хвілін і стала першай пасля лютага скандалу ў Авальным кабінеце ў Вашынгтоне, адбылася ў крытычны момант перамоў, скіраваных на спыненне баявых дзеянняў паміж Украінай і Расіяй.

«Прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Зяленскі сёння сустрэліся сам-насам і правялі вельмі прадуктыўную дыскусію. Больш падрабязная інфармацыя пра сустрэчу з'явіцца пазней», — сказаў Стывен Чунг, дырэктар па камунікацыях Белага дома.

Трамп, які патрабуе ад абодвух бакоў дамовіцца пра спыненне агню, заявіў у пятніцу, што адбыліся прадуктыўныя перамовы паміж яго пасланцам і расійскім кіраўніцтвам, і заклікаў да сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж Кіевам і Масквой дзеля заключэння пагаднення.

Таксама паведамляецца, што Трамп ужо пакінуў Італію.

Чытайце таксама:

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Ватыкане

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара

Каментары да артыкула