БЕЛ Ł РУС

На будоўлі ў Мінску ўпала мабільная платформа з двума рабочымі

26.04.2025 / 20:26

Nashaniva.com

Прэс-служба МНС паведаміла пра надзвычайнае здарэнне на будоўлі ў Мінску. Ратавальнікам давялося вызваляць рабочага з-пад мабільнай платформы, якая ўпала з вышыні.

Скрыншот з відэа

Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС высветлілася, што адбылося падзенне мабільнай працоўнай платформы з двума мантажнікамі, якія знаходзіліся на вышыні каля 12 метраў.

У выніку інцыдэнта рука аднаго рабочага была заціснутая пад металічнымі канструкцыямі абрынутай платформы. Работнікі МНС вызвалілі мужчыну і перадалі яго медыкам. Пацярпелага шпіталізавалі.

Другому рабочаму дапамога ў дэблакаванні не спатрэбілася, аднак пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён таксама быў шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула