БЕЛ Ł РУС

У Беларусі летась зафіксавалі рэкордную колькасць выпадкаў адру

28.04.2025 / 16:13

Nashaniva.com

У 2024 годзе ў Беларусі зарэгістравалі 754 выпадкі захворванняў на адзёр — найбольш за апошнія 30 гадоў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Ермаловіч у выданні «Медицинский вестник».

Фота ілюстрацыйнае

Для параўнання: у 2018 годзе было 259 выпадкаў, у 2019-м — 201, у 2020 і 2022 гадах — ніводнага.

Рост захворванняў адзначаўся ў першай палове 2024 года, а да канца лета колькасць выпадкаў рэзка зменшылася. Выпадкі рэгістравалі толькі пасля лабараторнага пацвярджэння.

43% хворых складалі дзеці да 18 гадоў, прычым 83% з іх не былі прышчэпленыя. Сярод дарослых большасць таксама не мелі вакцынацыі або атрымалі яе больш за 10 гадоў таму.

Вірус завозілі з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Грузіі, Польшчы і ААЭ. Па словах Ермаловіч, нягледзячы на завозы, унутраная перадача віруса ў Беларусі не аднавілася.

Чытайце таксама:

У Беларусі летась адбыліся ўспышкі адру і коклюшу

Праваабаронцы: У Івацэвіцкай калоніі — эпідэмія кавіду

У маладых жанчын з ЗША ўпершыню зафіксавалі больш запояў, чым у мужчын

Каментары да артыкула