БЕЛ Ł РУС

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

29.04.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Пісьменніца памерла ад удару тупым прадметам у сваім плывучым доме. Аляксандра Фроліх атрымала вядомасць дзякуючы раману «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы». Раней яна жыла і працавала ў Кіеве, піша Deutsche Welle.

Фота: сацсеткі

У Гамбургу забіта вядомая пісьменніца Аляксандра Фроліх, якая стала шырока вядомай пасля выдання рамана «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы» і яго працягу «Падарожжы з рускімі».

Прычынай смерці 58-гадовай жанчыны стала траўма ад удара тупым прадметам.

Падазраваны ў забойстве пакуль не ўстаноўлены, следства працягваецца. Тэлеканал NDR удакладняе, што ў поле зроку праваахоўнікаў трапіў блізкі сваяк Фроліх. У паліцыі Гамбурга таксама пацвердзілі, што пісьменніцу знайшоў мёртвай раніцай 22 красавіка адзін з яе сыноў у плывучым доме, дзе яна пражывала.

Focus Online называе Аляксандру Фроліх адной з самых паспяховых нямецкіх пісьменніц апошніх гадоў.

Пасля выдання ў 2012 годзе рамана «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы», які трапіў у спіс бестсэлераў Der Spiegel, Фроліх распавядала, што твор заснаваны на яе асабістым досведзе замужжа.

Бацькам двух з трох сыноў пісьменніцы быў выхадзец з Расіі, з якім Фроліх пазней рассталася. У 2016 годзе выйшаў яшчэ адзін раман Фроліх «Смерць непазбежная», а ў 2019 годзе — «Шкілеты ў шафе».

Акрамя пісьменніцкай дзейнасці, яна таксама працавала пазаштатнай аўтаркай у нямецкіх СМІ, у тым ліку ў Der Stern, Petra і Freundin. Пры гэтым сваю журналісцкую кар’еру Фроліх пачынала ў Кіеве, дзе развівала жаночыя часопісы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула