БЕЛ Ł РУС

МАЗ з маніпулятарам абарваў кантактную сетку на чыгунцы на Барысаў

29.04.2025 / 14:44

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння на 668-м кіламетры перагону Навасады — Барысаў, паведамляе Белчыгунка.

На месцы здарэння працуе рамонтная брыгада. У сувязі з інцыдэнтам цягнікі: №864 Мінск — Орша, №717 Масква — Мінск,№6014 Мінск — Орша прыбудуць на канцавыя станцыі з арыенціровачнай затрымкай у 2 гадзіны 30 хвілін, 2 гадзіны 10 хвілін і 50 хвілін адпаведна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула