БЕЛ Ł РУС

Беларускія навукоўцы распрацавалі напой з дэтокс-эфектам

30.04.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Беларускія навукоўцы прадставілі новую распрацоўку — напой з дэтокс-эфектам, які, як сцвярджаецца, дапамагае выводзіць з арганізма шкодныя рэчывы.

Ключавым кампанентам нектару стаў прыродны сарбент — пектын. Паводле слоў спецыялістаў, ён звязвае і спрыяе выведзенню канцэрагенных рэчываў, радыёнуклідаў і цяжкіх металаў, такіх як свінец.

«У арганізме адбываецца працэс звязвання: пектын злучаецца з іёнамі цяжкіх металаў і спрыяе іх вываду», — расказала ў эфіры СТБ загадчыца сектара ў НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Валянціна Ягорава.

Распрацоўка напою працягваецца, і, як чакаецца, на працягу наступнага года прадукт можа з’явіцца ў продажы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула