БЕЛ Ł РУС

Двое загінулі, 15 паранены — вынік расійскіх удараў па Адэсе

1.05.2025 / 9:19

Nashaniva.com

У ноч на 1 мая расійская армія масіравана атакавала Адэсу ўдарнымі беспілотнікамі, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.

У Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях пацвердзілі гібель прынамсі двух чалавек у выніку гэтых удараў, яшчэ 15 — атрымалі раненні.

Адзін з загінулых быў супрацоўнікам чыгункі паведаміла прэс-служба кампаніі. Дрон забіў мужчыну ў яго ўласным доме.

Акрамя таго, у выніку начной атакі на адным з чыгуначных участкаў былі пашкоджаны пуці, кантактная сетка і тры грузавыя вагоны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула