Комментарии к статье

На международной языковедческой конференции в Киеве запретили белорусский язык

  • Мх
    16.04.2025
    Не першы раз ўжо такое. Такімі заявамі НАН Украіны толькі дыскрэдытуюць сябе, ды працуюць поруч з расейцамі ды жмудзінамі на знішчэнне беларускай мовы. Можа полк Каліноўскага расфармаваць, хай хлопцы едуць у Польшчу, там, дзе бяспечна. Хай украінцы за сваю дзяржаву самі ваююць, калі не паважаюць беларусаў. Беларуская мова і без іхніх "намаганняў" ў стане каматоза.
  • Лайфхак
    16.04.2025
    Гаварыце па-беларуску, а ўкраінскім акадэмікам скажыце, што гэта іншая славянская мова ці дыялект украінскай - паўночных рэгіёнаў Украіны.
  • М
    16.04.2025
    Ва Ўкраіне зараз шмат прарасейскае агентуры, зь якой нічога ня могуць зрабіць, усялякія Карасёвы, Бандарэнкі, яшчэ больш за мяжой на захадзе (Арастовічы, Масейчукі), а яны зь беларускай мовай змагаюцца.
  • Расейскае ФСБ на ўкраінскіх каналах
    16.04.2025
    М, на ўкраінскіх каналах расейскія фсбшнікі выступаюць у якасці экспертаў... І ўкраінцы іх слухаюць развесіўшы вушы...І гэта падчас вайны...
  • ведаем, прахадзілі
    16.04.2025
    М, пошук ворагаў - прыкмета аматара таталітарызму.
  • ведаем, прахадзілі
    16.04.2025
    Паказальна, што ні адзін каментатар не супраць таго, што забаронена расейская. Усе такія: "А нас за што?". Адказ у тым, што дзе дазволена дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце, там заўсёды будуць шукаць ворагаў і дзяліць на свой-чужы. Яны нават тых, хто ім дапамагае, называюць прарасейскімі, бо "СЛАБА ДАПАМАГАЕ", альбо "хоча пераправерыць на што пайшла яго дапамога".
  • М
    16.04.2025
    ведаем, прахадзілі, маецца склад злачынства
  • Дрэнна ведаеце
    16.04.2025
    ведаем, прахадзілі, а чаму мы павінны абараняць мову імперыі, якая душыць наш (і украінскі) народ?
  • Прыкол
    16.04.2025
    Украінскія акадэмікі забаранілі беларускую мову - мову статута ВКЛ.
    (Дарэчы, частка Украіны калісьці ўваходзіла ў ВКЛ...)
  • Цырк на дроце
    16.04.2025
    Круцей за ўкраінскіх акадэмікаў толькі летувіскія гісторыкі.
    Адны мову беларускую забараняюць, іншыя беларускую гісторыю і беларускія нацыянальныя сімвалы.
  • Цырк на дроце
    16.04.2025
    Глядзі не пераблытай:
    У Летуве беларускую мову можна, нельга беларускую Пагоню.
    Ва Украіне беларускую Пагоню можна, нельга беларускую мову.
  • политзек
    16.04.2025
    кроме беларусского?!!!
    Дебилы - они повсюду. и у чужих, у своих. уровень интеллекта падает везде, увы.
  • Барбара
    16.04.2025
    А вы й надалей дзьмухайце ім у дупкі, данацьце на зсу і г.д.
    На галаву сядуць, а хутчэй - наваляць. Як у 2020 большасць была за лукашэнку, так і зараз ня бачаць розніцы паміж дзяржавай ды краінай з мовай... Нават не цікава ім гэта. Увесь свет павінен займацца іхнімі праблемамі, а праблемы свету - іх ня клапоцяць.
  • Беларус
    16.04.2025
    Барбара, Усё значна глыбей. Калі ў вас вайна - хутчэй за ўсё вы толькі ёю і будзеце займацца. І гэта нармальна ды цалкам зразумела. Пры тым, што вынік вайны цалкам залежыць ад здольнасці падзяляць ворага ад хаўрусьніка. І вось з гэтым праблемы. Але ж нябачаньне розніцы паміж рэжымам і беларусамі ва ўкраінскім грамадстве - гэта наўпроставы вынік адсутнасьці разуменьня гэтай розьніцы самімі беларусамі. Вы ня знойдзеце аніводнага беларускага медыя, што не называе нелегітымны рэжым "беларускімі ўладамі" і мае адпаведную рэдакцыйную палітыку дакладнага падзелу лукашызму ад беларускасьці на ўзроўні тэрміналогіі. І калі тытульная нацыя сама ня мае разуменьня сваёй праблемы ды публічна транслюе цалкам памылковы погляд, блытая акупанта з акупаванай ім краінай - канешне, гэта будзе мець уплыў на суседнія дзяржавы ды іхнюю палітыку ў дачыненьні да нас.
  • Русіфікацыя
    16.04.2025
    Расея стагоддзямі русіфікуе Беларусь.
    Лукашэнка, стаўленік Масквы, 30 гадоў русіфікуе Беларусь.
    Украінскія акадэмікі ўсяго гэтага не ведаюць? Што ў суседняй краіне адбываецца? Жывуць на глобусе Украіны?
    Яны ўсведамляюць, што забаронай беларускай мовы вам Украіне яны зараз фактычна выступілі на баку Масквы?
  • Янак
    16.04.2025
    Добра. Калі нас лічаць такімі кепскімі. Можа трэба нагадаць ім што кіеўскі князь разграміў Полацк, забіў Рагвалода, яго сыноў і згвалціў Рагнеду. У 17 ст украінскія казакі у саюзе з Масквой нішчылі поўдзень нашай краіны. Неведаю наколькі праўда , але кажуць пра супрацоўніцтва украінцаў з немцамі і удзел у карных аперацыях. А што беларусы. Вызвалілі Кіеў ад татараў, уключылі у склад ВКЛ і РП. Гэтым перыядам украінцы ганарацца.
  • М
    16.04.2025
    Янак, Валадзімер быў на той момант наўгародзкім князем, а ўжо потым стаў кіеўскім
  • Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?
    16.04.2025
    Разумныя беларусы даўно ўсвядомілі, што няма ніякіх братэрскіх народаў. Але многія працягваюць прыніжаца. Трэба даўно прызнаць, што ніякія мы не браты, тым больш, што хоць і на па нашай волі, але пасля 24.02.2022 большасць украінцаў шчыра ненавідзіць беларусаў. Да гэтай даты той самай большасці было абсалютна на нас пофіг.
    Таму не звяртайце ўвагі на расіян, украінцаў, літоўцаў і гд. Жывіце сваім жыццём, шануйце і любіце перш за ўсё беларусаў і Беларусь, а не шукаеце сабе псеўдабратоў паўсюль

    [Зрэдагавана]
  • Satan
    16.04.2025
    Бо акадэмікі дурнаватыя. Я нармалёва размаўляю на беларускай з Кіевам ды Луцкам. Пры гэтым з Кіева чалавек ваяваў, а з Луцка ў дзяўчыны сябры ваююць зараз. Ніхто слова наконт мовы мне ня казаў
  • апошні інспэктар
    16.04.2025
    Satan, з майго вопыту, калі размаўляеш з шэраговымі ўкраінцамі па-беларуску, яна праз пяць хвілін кажуць штосьці накшталт: "не розумію, давайце по-росыйску".
  • выведка данесла
    16.04.2025
    Мовазнаўцы ў штацкім задумалі грандыёзную аперацыю.
  • Filipp
    16.04.2025
    Дурное дела не хітрае.
  • !!!
    16.04.2025
    Самый лёгкий способ продемонстрировать патриотизм,а среднестатистический украинец не знает об этой конференции,среднестатистический молодой украинец не знает о существовании НАН. Зря копья ломаете.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць