Комментарии к статье

Глава МВД Польши исключил открытие пунктов пропуска до изменения политики белорусских властей

  • Янак
    19.04.2025
    пакуль што "санкцыі" ад палякаў выглядаюць так: на Тэрэспале мытнік закрывае вакенца і не прапускае беларускія машыны пару гадзін, або усіх адпраўляе на рэнген. Беластокскія прадпрымальнікі на Кавалерыйскім не ведаюць што рабіць. Але "мігрантаў" ніхто пальцам не кранае, іх ветліва ловяць і стараюцца выгнаць назад. Яшчэ у касцёлах за іх моляцца.
  • Беларус
    19.04.2025
    Палітыка беларускіх уладау - гэта дзейнасць дэмакратычнага руху ды Офісу Прэзідэнткі ў Вільні. А тое, аб чым гаворка ў загалоўку - гэта дзеяньні акупацыйнага рэжыму лукашэнкі ў Беларусі. Шкада, што нашыя польскія, літоўскія ды іншыя суседзі ня бачаць гэтай розьніцы, і таму робяць шмат памылак. Але гэта ў вялікай ступені з-за таго, што самі беларусы ня бачаць гэтай розьніцы ды працягваюць называць ва ўласных медыя злачынную хунту - "беларускім бокам" ці "афіцыйным Менскам". Пры тым, што пасля 2020 года хунта лукашэнкі відавочна ня можа прадстаўляць Беларусь, бо захапіла ўладу.

    Таму хочацца нагадаць, што падобнае стаўленьне да рэжыму фактычна робіць саўдзельнікамі, бо публічна прасоўвае погляд і тэрміналогію хунты, чым дапамагае выдаваць яго за нешта беларускае ці афіцыйнай ды легітымізуе рэжым. І з гэткім разуменьнем праблемы ды ўласнага стану нічога добрага ў агляднай будучыні нас не чакае.

    Жыве Беларусь.
    Слава Ўкраіне.
  • Найперш не галасі!
    19.04.2025
    Беларус, будзем праўдзівымі.
    "Беларускі рэжым" менавіта беларускі, бо не з Марса прыляцеў, а тут ўзгадаваўся, і тут сядзіць.
    У 1994-м самі выбралі, захацелі лёгкіх рашэнняў.
    І так той рэжым тут усьсеў, што і спіхнуць не проста.

    Ну... Мы тут, канешне, нібыта разьбіраемся ў гатункаў нашага гною, але для замежнікаў ён таксама беларускі, бо дзейнічае ад імя Рэспублікі Беларусь.
  • Жора
    19.04.2025
    Беларус, давайце па паліцах:
    захоп улады Лукашэнкам адбыўся не ў 2020 годзе, а ў 1995-1996 (сілавы захоп парламента, незаконны рэферэндум, захоп ЦВК). У 2020 грамадству ўсяго было толькі прадэманстравана, што ўлада захоплена, і наколькі яна захоплена.
    Паколькі ўлада захоплена, усе яйныя дзеянні, пачынаючы з 1995-96 года, незаконныя. Гэта датычыцца і "выбараў 2020", якія не адпавядалі ніякім стандартам і не маглі быць прызначаны апрыёры. Адпаведна, законную ўладу там не абіралі.
    Адпаведна, і Ціханоўская - не ўлада.
    Але вось дэмакратычны рух хай сабе прадстаўляе. І пацвярджае слова "дэмакратычны" перыядычным пераабраннем - хаця б ад шырокага сходу дэмсілаў за мяжой. Інакш прычым тут дэмакратыя?
    Усё вышэйсказанае не адмяняе тое, што рашэнне палякаў аб закрыцці пераходаў - бздура і памылка, якая працуе толькі на Лукашэнку. Ён шчыра пляскае ім у ладкі і хацеў бы, каб яны перакрылі і апошні адкрыты пункт таксама.
  • Беларус
    19.04.2025
    Найперш не галасі! , Калі на тое пайшло, .то "беларускім" ён быў з 1994-а па 1996-ы, пакуль наўпрост у імпічмент не ўмяшалася расея і інструментарый для выпраўленьня памылкі быў канчаткова страчаны. Ды і ў 1994- м гэта быў таксама праэкт, інспіраваны ФСБ. Таму не - гэта навалач усё ж "з Марсу".

    Ніжэй вы пішыце, што і "аслу зразумела, што у 2020-м беларускія грамадзяне прагаласавалі за Ціханоўскую зразумела што перамагла Ціханоўская", але амаль адразу, што "рэжым дзейнічае... ад імя Рэспублікі Беларусь". Як так? Дзе логіка? Падаецца, ад імя Беларусі можа дзейнічаць толькі той, за каго прагаласавалі беларусы. А той, хто прайграў - ня можа. Ні ў дачыненьні да Польшчы, ні да кагосьці яшчэ. Таму і для замежнікаў ён ня мусіць быць беларускім, бо не прадстаўляе краіну.

    Зразумела, да 2020-а ёсьць працэдурныя пытаньні, але іншага "плебесцыту" хоць неяк параўнальнана колькасным ахопам ды даверам да незалежнай сістэмы падліку рэжым больш дакладна не дапусьціць. Таму шчыра незразумела, на чым грунтуюцца тэзы аб рэалістычнасьці плану "спыніць рэпрэсіі, палітычных на волю, у свабоднай атмасферы неўзабаве новыя свабодныя прэзідэнцкія выбары". Падаецца, у 2020 рэжым дакладна даў зразумець, як ён ставіцца да любых выбараў. Ці нейкія сумневы яшчэ засталіся, што без узброенага кантэнгенту з нашага боку можна неяк абыйсьціся?
  • Найперш не галасі!
    19.04.2025
    Беларус, ну і што, што "Расія ўмяшалася"? Ад гэтага рэжым не перастаў дзейнічаць ад імя Расіі.
    Можа ў інтарэсах Расіі, але ад імя Рэспублікі Беларусь.
    Вунь прыклад Трамп: дзейнічае ў інтарэсах Расіі, але ад імя ЗША і застаецца амерыканскай адміністрацыяй, а не марсіянскай.
    Наконт логікі за каго прагаласавалі, а хто тут лішні, то маем логіку злачынства, а не здаровую логіку сэнсу, пра якую вы згадваеце.

    Наконт "узброеннага кантынгенту з нашага боку" яшчэ больш феерычна, чым што іншае. Навошта падманваць сябе ды іншых?
    Урэшце, спадзяванні на "узброены кантынгент з нашага боку" добры спосаб звесці ўсё на марныя чаканні "святога Ніколі", перафарбаваны варыянт канапнага байкоту.
  • Беларус
    20.04.2025
    Найперш не галасі! , Як гэта ну і што? Зьнешняе ўмяшальніцтва выключае магчымась дзейнічаць ад імя грамадзян. "Трамп дзейнічае... ад імя ЗША" таму што выйграў выбары - то бок атрымаў згоду грамадзян ЗША ў выглядзе іхніх галасоў. На якой падставе хунта дзейнічае "ад імя Рэспублікі Беларусь", калі беларускія грамадзяне адмовілі дыктатару і аддалі большасьць галасоў за Цізаноўскую? Пасля 2020-а хунта можа дзейнічаць толькі ад уласнага імя - то бок імя захопніка ўлады і акупацыйнай адміністрацыі.

    Тры народныя патрабаваньні ў выглядзе пляну "спыніць рэпрэсіі, палітычных на волю, у свабоднай атмасферы неўзабаве новыя свабодныя прэзідэнцкія выбары" - гэта па-сутнасьці прапанова хунце ў самаліквідацыі. По пасля выкананьня гэтых патрабаваньняў хунта спыняе існаваньне, а ейныя карнікі асудзаны і зьмешчаны за краты. Існуе нейкі іншы спосаб прымусіць узброеных тэрарыстаў самаліквідавацца ці здаць зброю ды сесьці на лаву падсудных без удзелу ўзброеннага кантынгенту з нашага боку?

    Я не кажу, што стварэньне антылукашэнкашскай і антырашысцкай вайсковай кааліцыі - гэта рэалістычна ў бягучых умовах. Канешне, калі тытульная нацыя цягам 5 гадоў ня можа слушна адказаць на пытаньне "дзе месьціцца беларускі бок і ў якім стане краіна?" - то гэта стан, у якім навошта кааліцыя і супраць каго ваяваць - цалкам незразумела. Спачатку з'яўляецца асэнсаваньне акупацыі і ворага, а потым ствараецца інструментарый і план для дэакупацыі. Не наадварот. Але ў рэшце рэшт менавіта да неабходнасьці стварэньня гэтага кантынгенту прыйдуць нашыя суседзі - пытаньне толькі ў трываласьці іхніх эканомік і кольсьці ахвяр (з іх боку, вядома, бо на беларускія як высьветлілася - пляваць). І калі на бягучым гістарычным этапе выбар пралягае паміж катавальняй/могліцай ды канапай - то вынік відавочны. Але калі ўсё ж менавіта Беларусь, а не рэжым лукашэнкі, будзе канчаткова прызнана пагрозай на бюракратычным узроўні (чыму нашая медыяпрастора пакуль цалкам спрыяе) - вельмі цікавыя часы ндыйдуць для ўсяго, што мае якось-кольвек беларускае паходжаньне.
  • Найперш не галасі!
    19.04.2025
    Жора, па паліцах, хоць сам выраз патыхае расейшчынай:
    1) 1996 - так, дэ-юрэ лажа поўная, але дэ-факта лажу праглынулі, на інэрцыі спадзяванняў 1994-га, але факт што праглынулі, і ўладу ў масе сваёй прызналі. Улада незаконная, але легітымная, так ў свеце здараецца. Так і мы жылі.
    2) у 2020-м легітымнасці пазбавілі. Ад 2020-га і незаконная, і нелегітымная.
    3) і каню, і аслу зразумела, што у 2020-м беларускія грамадзяне прагаласавалі за Ціханоўскую, таму яна легітымная прадстаўніца беларускага народу, прэзідэнт-элект і павінна ўзначаліць законную ўладу.
    4) І, дарэчы, ад Ціханоўскай тут прапанаваны ідэальны варыянт прывесці сітуацыю да прытомнасці: спыніць рэпрэсіі, палітычных на волю, у свабоднай атмасферы неўзабаве новыя свабодныя прэзідэнцкія выбары. Будзе і легітымна, і законна.
    Мабыць гэта адзіны спосаб ануляваць юрыдычны кавардак, што доўжыцца ад 1996-га году.
    Ды і ніхто не прапанаваў лепшага ці хоць бы іншага. Шматлікія разважанні пра "каня ў вакууме" тут не згадваем.
    5) Незаконная і нелігітымная ўлада, рэжым, дзейнічае ў адносінах да Польшчы ад імя Рэспублікі Беларусь. Факт.
    Таму для польскіх дзяржаўных дзеячаў гэта рэжым з Беларусі, беларускі рэжым.
  • Найперш не галасі!
    19.04.2025
    А чаму Лукашэнка пляскае ў ладкі ад павышанага візавага фільтру на мяжы?
    Можна патлумачыць?

    )) Галоўны па агентуры не выцягвае,)) таму палякам даводзіцца прыкрываць шлюзы на мяжы, самім старанна пільнаваць гасцей.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць