Комментарии к статье

В Европе и Украине боятся, что Трамп на этой неделе выйдет из переговоров по войне — FT

  • бабруйчанін
    29.04.2025
    Аб Трампе упэўнена каментаваць прагназаваць..
    Дакладна у пятніцу на выходныя ён будзе у сваім памесце катаць шары па траве.. Астатняе?? Ён і сам ні ведае
  • .
    29.04.2025
    100 дзён хапіла Трампу, каб зразумець сваю звышупэўненасць у справе спынення вайны, свой звышдавер да адэкватнасці Пуціна (і то не факт).

    Колькі дзён, месяцаў, год патрабуецца фанатам Трампа, каб зразумець, што іх кумір быў звышупэўнены, памыляўся, даваў абяцанні там, дзе не разбіраўся?

    І колькі жыцця патрэбна беларускім фанатам Трампа, калі яны за 30 год не ўцямілі пагрозу ад тыпажа "плявузгаючы нахабны невук"? Разумны навучаецца на ўласным досведзе. Сумленны - яшчэ і на гісторыі пакут сваёй радзімы.
  • .
    29.04.2025
    ., Абірая Трампа Амерыка перш за ўсё галасавала СУПРАЦЬ демакратаў- левакоў які ператвараюць ЗША ў дурдом.
  • .
    29.04.2025
    Абіраючы Лукашэнку, большасць беларусаў перш за ўсё галасавала супраць камуністычнай наменклатуры - карупцыянераў.
    І?
    Для вашага выбару дастаткова дзіцячага "СУПРАЦЬ" вялікімі літарамі?
    А далей можна даверыцца каму заўгодна, хто паабяцаў тое "супраць"?

    P.S. Не Амерыка галасавала, а палова ЗША.
  • .
    29.04.2025
    ., Ўсё проста, сярод двух зол абіраюць найменшае, і Трамп меншае з зол.
  • .
    29.04.2025
    Гэта спроба ацэнцы заднім розумам. А ў час, калі выбіралі, тады цалкам верылі і Лукашэнке, і Трампу. Таму, што спыніць вайну за 24 гадзіны.
    Зараз займаецеся "рацыяналізацыяй", пошукам хоць нейкай логікі ў сваіх матывах, замест таго, каб прызнаць "так, мы не разбіраліся ў людзях, мы маглі паверыць хлусні".
  • Балабол і дылетант
    29.04.2025
    ., Выбарцы Трампа значна дурнейшыя за беларусаў, бо абралі яго двойчы, ведаючы пасьля першага раза, што ён нікчэма і ўсе абяцанкі ня будуць выкананы. Дзе 'танна пабудаваная за кошт мексіканцаў' сьцяна на мяжы з Мексікай?
  • .
    29.04.2025
    ., Гэта Вы можа пра сябе кажыце, асабіста Я не абіраў ні Трампа, ні Лукашенка. І асабіста Я ў людзях добра разбіраюся.
    І Трампа абралі не таму што паверылі ў яго хлусню, а таму што разумелі "далей з левакамі ісці нельга".
  • .
    29.04.2025
    Па рашэннях з "левакамі" няўжо не хлусня, як з вайной? Нібыта перамаглі "левакоў", закрыўшы арганізацыі ЗША за мяжою, а фактычна разбурылі механізмы міжнароднага ўплыву краіны. Куды зараз зойдзе Кітай і Расея. Няўжо не хлусня адбылася?
    З тарыфамі таксама перамога? Каб зразумець, што і тое была хлусня і лідар не разбіраўся ў тым, што робіць, патрэбна пачакаць рэцэсіі?

    P.S. А чаму "Я", "Я" з вялікай літары? Таксама вялікае эга? Мабыць, таму і падабаецца падобны да сябе (гэта ўжо з таго, што я разумею ў людзях).
  • .
    29.04.2025
    ., Відаць Вы не бачыце што Я напісаў. Былі толькі два выбары: ісці далей за левакамі з іх ЛГБТ+ і мігрантамі, альбо адмовіцца ад гэтага шляха. Амерыканцы абралі НЕ ісці ў гэты бок і зрабіць гэта было мажліва толькі праз выбар Трампа. А тое што адбываецца за межамі ЗША іх у вогуле не турбуе. Абраўшы Трампа яны абралі антылевацкі праект.
  • .
    29.04.2025
    Так я і адказаў: дзіцячае "супраць" без разумення таго, куды далей завядзе хлуслівы лідар. Як з Лукашэнкай: той самай камуністычнай наменклатуры не засталося, але давольныя вы наступнымі крокамі Л.?

    Наконт матываў кожнага амерыканца Вы абагульняеце і выбіраеце лепшы для сябе варыянт. Тут патрэбны сацапытанкі, каб вылучыць галоўны матыў.

    Сама пазіцыя вашая зараз: абвінавачванне ахвяры. Праблема нібыта ў ЛГБТ+ і мігрантах, з-за якіх усё наступнае нібыта само здарылася. І не бачыце праблему ў Трампе, які некампетэнтны і хлуслівы, ў людзях, якія павінны быць адказнымі за свой выбар.

    Я галоўным матывам лічу наіўнасць людзей, вось гэтае "абы супраць, а далей не думаў".

    І Вы не маглі б пісаць пад іншым імем, не такім як я? Бо выглядае так, што жадаеце максімальна заблытаць. Што з "Я","Я" яшчэ раз пацвярджае мае назіранні: хлусню і вялікае эга Трампа апраўдваюць людзі, самі лаяльныя да такіх недахопаў.
  • Ok
    29.04.2025
    ., А хто кажа што Трамп анёл, проста трэба было змяніць той напрамак у якім доўгі час рухалась дзяржава. І ніхто не кажа што вінаватыя ЛГБТ+ і мігранты, вінаватыя тыя хто надае ім экстра правы.
    Нешта падобнае было ў Беларусі ў 20 годзе, Лука так усіх дастаў, што людзі гатовыя былі галасаваць за Бабарыку, альбо Ціханоўскага, не з-за любові да іх, а як антыпраект Лукі, болей таго яны былі гатовы аддаць улады пані Ціханоўскай, абы змяніць уладу. І што, людзі былі дурныя? Калі няма дастойнага кандыдата трэба было быць за Луку?
  • .
    29.04.2025
    Параўнанне з 2020-м недарэчнае, так як тады быў рух да ўзнаўлення законнасці, чэснага падліку галасоў, права, якое працуе. Таму калі б выбралі "не таго", праз 4 гады перавыбралі б іншага.
    І рух быў канструктыўны: "за" каштоўнасці, а асоба лідара не вельмі прынцыповая.

    З Трампам і Лукашэнкай рух "супраць" каштоўнасцей, якія не падабаюцца, без канструктыўных прапаноў ("Great again" - гэта вельмі абстрактна), за асобу (лідара-папуліста) і з перспектывай знішчэння апанентаў і свабод. Перавыбраць Л. не атрымалася, а з Т. таксама гэта будзе не лёгкай справай. Крымінальны захоп Капітолія таму прыклад, а па другім крузе Трамп дзейнічае больш нахабна і жорстка.
    З абодвума ўсё было прадказальна загадзя.

    Так што параўналі супрацьлеглыя працэсы: антыфашызацыю з фашызацыяй грамадства.
  • Ок
    29.04.2025
    ., А з чаго Вы вырашалі што калі б прыйшоў Ціханоўскі, яго б было лёгка змяніць праз 5 гадоў? Ён такі ж папуліст як Лукашенка.
    І ў Беларусі людзі выйшлі не За, а Супраць.
    --Сыходзь! Сыходзь! гэта пазыцыя супраць
    І яшчэ, а Трамп па вашаму меркаванню стаў "фашыстам" ( лекацкі тэзіс, яны любяць яго выкарыстоўваць) 100 дней таму, ці ўжо ў першы свой тэрмін такім быў?
    Так вось, дажа лі яго пракацілі с выбарамі і выйграў Байдэна ( а там відавочна быў падман), ён сышоў.
    І зноўку, я не кажу што ён анёл, але альтэрнатыва была яшчэ горшай. Тое што ёсць рызыка ўзурпацыі ўлады гэта магчыма, але яна ёсць заўсёды.
    І гэта пытанне да дэмакратаў, да чаго Вы давялі краіну, што адзіная альтэрнатыва гэта Трамп? Як беларусы ненавідзелі Луку ў 20 годзе, так шмат амэрыканцаў ненавідзелі левы праэкт і выступілі Супраць.
  • .
    29.04.2025
    Пытанне, чаму, на Ваш погляд, тыя ЛГБТ+ і мігранты (што, па-Вашаму, галоўнае зло "левацкасці") стаяць на першым месцы для амерыканцаў-трампістаў?
    Вось зараз DOGE Маска зрэзаў усё фінансаванне на падтрымку гэтых катэгорый. Сэканоміў добра каб 1/10 ад таго, што абяцаў. Вырашыла гэта праблему?
    Калі не, значыць, галоўнае не ў грошах было?

    І каштавала тое новых праблем, якія стварыў Трамп?
    Ці ёсць здольнасць расставіць прыярытэты паміж рознымі праблемамі? І чаму ЛГБТ+ і мігранты трапляюць на першае месца?

    Чаму для Вас, як для беларуса, гэтыя ЛГБТ+ і мігранты зацьмяваюць нават праблему расейскай вайны на Украіне? Вы ж не кажаце, што Трамп здраднік, толькі "не анёл", і зноў пра сваё галоўнае.
    Ізноў, гэта галоўны прыярытэт для Беларусі?

    Вам асабіста тыя ж ЛГБТ+ чым замінаюць? Жывуць сваё жыццё так як жадаюць жыць. Адкуль у самадастатковых людзей могуць быць комплексы наконт іх, наконт чужога асабістага жыцця?
  • Ок
    29.04.2025
    ., А пры чым тут Беларусь? Трамп спыніў вектар развіцця сваёй краіны, чаго і хацелі тыя, хто за яго галасаваў.
    Я не казаў што ЛГБТ+ і мігранты галоўнае зло "левацкасці", левацкасць сама па сабе дрэнная справа. Амерыканцы хацелі каб гэта спынілася, Трамп гэта зрабіў. Калі пасля прыйдуць дэмакраты, яны ўжо не стануць так піхаць сваю левацкасць.
    Праблемы для каго саздаў Трамп, для сваіх грамадхян, ці тых хто звонку?
    Так Трамп і не з'яўляецца здраднікам, каму ён здрадзіў? ЗША перад усе ( для яго і тых хто за ім стаіць).
    І ў штаты ЛГБТ не проста жылі, яны сталі прывелелірованным класам, калі б яны проста займаліся разврам, іх бы ніхто не чапаў.
    На конт Украіны я лічу што мірныя пагадненні ў інтарэсах як беларусаў, так і украінцаў. Не бачу сэнсу працягваць вайну, якую цяперашняя Ўкраіне не ў стане выйграць.
  • .
    29.04.2025
    Не бачу тут адказаў пра прыярытэты "праблемы" ЛГБТ+ і мігрантаў па параўнанню з іншымі.
    Беларусь тут пры тым, што Вы нібыта беларус. І здаецца ж, павінны мець свае прыярытэты. А разглядаеце "як амерыканец".

    Я бачу, што для Вас і для тых амерыканцаў, ад імя якіх кажаце (хаця тое не пацверджана сацапытанкамі) ЛГБТ+ і мігранты - нелюдзі або людзі ніжэйшай катэгорыі.
    Нянавісць таму, што яны нібыта "сталі прывелігіраваным класам", а па-вашаму, патрэбна быць наадварот.
    Усё, што Вы пішыце - не пра грошы, не пра справядлівасць, а толькі пра нянавісць.

    Амерыка мае шмат іншых праблем, па параўнанню з якімі (нібыта) "не тая сацыяльная іерархія" ёсць дробязь. Каб зразумець тое, трэба цвяроза раскласці прыярытэты. Я прапаную тое - вы не здольныя, нянавісць засцілае вочы.

    Фактычна - так, вы дакаціліся да ўзроўню нацыянал-сацыялізма і фашызма. У Гітлера "недалюдзьмі" былі яўрэі, у вас ЛГБТ+ і мігранты.
    (І тое не "левацкая прапаганда", а прамы лагічны вынік з таго, што Вы тут нагаварылі).

    P.S. Пра "Украіна ўжо прайграла" і "Трамп не здраднік" мы з Вамі ўжо спрачаліся. Толькі тады Вы пісалі як Filipp.
  • Filipp
    29.04.2025
    Спачатку яны незадаволеныя перамовамі Трампа, а калі ён збіраецца сыйсці, яны яшчэ большае незадаволеныя. Наадварот, можаце радавацца, зараз Украіна і Эўропа мае магчымасць паказаць чаго яны стоюць
  • .
    29.04.2025
    Таму што Трамп і пры перамовах, і нават калі сальецца з іх, нават не спрабаваў хоць як ціснуць на Расею.

    А прапуцінскі прапагандыст Filipp працуе па новай метадычцы, на што я ўжо звяртаў увагу. Па старой гадамі казалі "Расея ва Украіне ваюе з ЗША", па новай ужо "ЗША там не пры чым".
  • Filipp
    29.04.2025
    ., У адрозненні ад Вас у меня проста ёсць асабістае меркаванне і я ніколі не казаў што Расея ваюе з ЗША, альбо НАТА.
  • .
    29.04.2025
    Таму што пад гэтым імем Filipp пачаў пісаць тут з лютага, калі дзейнічала ўжо новая метадычка.
    А са старой засталося "Украіна прайграла", "Крымчане за Расею".

    Фраза "у адрозненні ад Вас" - не даказана, проста хаміце.

    І яшчэ асцярожнае адбельванне Віруса, Карач, у артыкулах, у якіх пра іх пайшла размова. Пазняка, калі той супраць санкцый. Паўтор наратываў Качанавай пра "жанчынам трэба нараджаць".
    Filipp - мясцовая лукашысцкая агентура.
  • Filipp
    29.04.2025
    ., Не падкажыце чаму б "агенту" Filipp не змяніць сабе нік і прадоўжыць сабе працу? Навошта ён за яго чапляецца?
  • .
    29.04.2025
    Калі гэта адзінае "алібі", што здольныя прыдумаць, то слабаватае.
    Прыхільнікі лукашызму і пуцінізму ўвогуле не павінныя быць цалкам паслядоўнымі і лагічнымі - бо яны ж прыхільнікі неразумных і хлуслівых ідэялогій.
    Вас раней не моцна тыкалі ў вашыя БТ-ныя ванітоўныя наратывы, а зараз змяніць імя - ўжо як бы і прызнаць правал.

    Але гэта ўсё тупаватае махлярскае, не галоўнае, перавод стрэлак. Па сутнасці Вы ж не адказваеце.
  • Filipp
    29.04.2025
    ., Я ужо даўно адказаў, у меня ёсць сваё меркаванне, вось і ўсё. І навошта "лукашысткаму агенту" траціць час на размовы с "антылукашыстам",? Каб змяніць меркаванне Аднага чалавека?) Нешта мне падказвае, што наўрадці дзеля аднаго чалавека, "агент" стане старацца.
    А Вы лічыце што ўсе людзі што супраць Лукі маюць аднолькавыя погляды? Калі я За велікаю і моцную семью, я не магу выступаць супраць Лукі. Толькі чаілдфры могуць быць супраць рэжыму?
  • .
    29.04.2025
    Галоўнае не ў тым, што "У меня ёсць сваё меркаванне" (у кожнага ёсць, навошта гэтая пустая дэмагогія трюізмамі?), а ў сутнасці таго меркавання.
    А сутнасць заўсёды супадае з лукашысцкай і пуцінскай прапагандай.
    І тут Вам адказаць няма чаго.

    А тое, што выпадковы беларус знянацку пачаў абараняць Віруса і Карач, тое ўвогуле неверагодна.
    Як Сямашка "проста так" ўступалася за агентаў Ларыскора.
  • Filipp
    29.04.2025
    ., Гэта падман што маё меркаванне заўсёды супадае з лукашыстскім, ці пуцінскія.
    Да Віруса я не маю ні якага дачынення, як і да Карач. І ад каго Я бараніў Віруса?
  • .
    29.04.2025
    Ну часам можна і нешта дрэннае пра іх сказаць, каб зарабіць на давер аўдыторыі. Трохі дрэннага і астатак па актуальнай метадычцы.

    "Я" з вялікай літары і сістэматычная адсутнасць косак перад "што" - выпадкова? Менавіта як той чалавек "Ок", які паралельна спрачаецца.
    (Гэта не адзіная прыкмета, усе я не скажу).
    Так-так, Filipp не толькі ад аднаго імя піша. Ізноў правал.
  • Инна
    29.04.2025
    Только около 8% американского бизнеса ушли из РФ, из тех что были на виду. Да и европейского только около 15%. Остальные остались в России. Давить на РФ Трампу нечем.
  • Барадзед
    29.04.2025
    Инна, увидим
  • Максим Дизайнер
    29.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Зянон
    29.04.2025
    Хутка ўсе вы заспяваеце, што Пазняк мае рацыю

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць