Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?
-
23.04.2025сцерці з памяці, што на захад ад Навагрудка, Валожына і Мядзеля няма ніякай Беларусі і ўлады іх маскоўскай царквы
-
23.04.2025Кандрусевіч больш чым заслугоўвае быць кардыналам. Справа дакладна ня ў тым, што ў Беларусі няма каму даць гэтае званьне. Што вы пішаце лухту, Божа мілы, Божа літасьцівы…
-
23.04.2025Тэма цікавая, але, на мой погляд, у гэтым артыкуле яна зусім не раскрытая, аўтар не наважыўся лезці ўглыб і "зреть в корень". Каментары экспертаў - усё адно як афіцыйныя рэлізы прэс-службы РКЦ. Тэарэтычна-ідэальны бок у іх выкладзены, а неяк заглыбіцца ў праблему і разгледзець яе крытычна спробы практычна няма.
Усё як бы і так - кардыналамі абы-каго не прызначаюць, чалавек мусіць проста адпавядаць высокім крытэрыям, а ягонае паходжанне зусім не важнае. І калі беларусы проста нягеглыя самі па сабе - то на што наракаць? Гэта ў тэорыі. Але на практыцы мы ж бачым, што ўсё ці не зусім так, ці зусім не так.
Дзейных кардыналаў у свеце на гэты момант не так і шмат, але ў той жа час не так ужо і мала - каля 250 чалавек. Прытым калі паглядзець на іх спіс, то відаць, што прынцып, нібыта абы чалавек быў харошы, а адкуль ён - няважна, зусім не працуе. Так, гістарычна непрапарцыйна шмат італьянцаў, вялікае прадстаўніцтва буйных краін, якія з'яўляюцца апорай сусветнага каталіцызму і зноў такі заслужаныя ў яго гісторыі. Гэта зразумела. Але ў той жа час мы бачым, што значная частка кардыналаў - па адным-два ад краіны, прытым гэта прадстаўніцтва тонкім слоем размазанае па ўсім свеце. Відавочна праглядаецца тэндэнцыя, што ў прынцыпе для любой краіны, дзе ёсць хоць бы колькі-небудзь значная каталіцкая грамада або якая выглядае перспектыўнай для місіянерства, прадугледжаны свой кардынал. Менавіта як нацыянальны прадстаўнік, а не як геніяльны ў глабальным маштабе пастар, які выйграў па сваіх маральных і прафесійных якасцях сусветную канкурэнцыю.
Я, натуральна, не адмаўляю таго, што абсалютна неардынарныя асобы могуць нараджацца ўсюды, незалежна ад этнасу, расы і грамадзянства. Але, прабачце, не магу паверыць, што яны сінхронна і адначасова з'яўляюцца, умоўна беручы, у Паўднёвым Судане, Лаосе, Малі, астравах Маўрыкій і Тонга, Папуа - Новай Гвінеі і г. д. І што ва ўсіх еўрапейскіх краінах, нават дастаткова дробных, рэгулярна з'яўляюцца каталіцкія геніі (памрэ адзін - хутка прызначаецца іншы), і толькі ў Беларусі поўная кадравая засуха дзесяцігоддзямі. І хацелі б прызначыць - ды няма, маўляў, каго, нават Кандрусевіч з ягонай біяграфіяй ды заслугамі ніяк не цягнуў. Ну, смешна і недарэчна ж, і яўна падвоеныя стандарты.
Думаю, прычына тут усё ж іншая, і яна палітычная. Ватыкан проста хоча сябраваць і сябруе з Масквой і РПЦ, а дзеля таго максімальна ідзе ёй на саступкі, фактычна прызнаючы яе "кананічную тэрыторыю". Вядома, проста кінуць беларускіх каталікоў на волю лёсу ён не можа, ды і Масква аж такога пакуль не вымагае, прынамсі ў дачыненні да рыма-каталіцтва - разумее, што так тут толку не даб'еўшся. Але ўсё ж трымае беларусаў у "нізкім статусе", каб не гнявіць лішні раз Пуціна і Кірыла. Нездарма ж і біскупы з іншых каталіцкіх дыяцэзій на постсавецкай прасторы кардыналамі не прызначаюцца (за выключэннем грэка-каталікоў з Украіны, з якімі асобная гісторыя). Ну, а Свёнтака прызначылі ў іншых гістарычных абставінах, і папа тады быў іншы. -
23.04.2025Бо савецка-рускі праваслаўны народ Беларусі абраў сабе прарасейскага бацьку і цяпер каталіцкая частка Рэспублікі Беларусь мусіць пакутаваць за гэтых рускіх "суайчыннікаў".
-
23.04.2025Третий Рим диктует Первому, кто достоин звания, а кто нет.
-
23.04.2025Когда архиепископа Тадеуша в 2020 не пускали в Беларусь из Польши, когда он еще был главой католиков Беларуси, это был хороший и подходящий момент, чтобы выразить солидарность и поддержать митрополита, католиков и весь беларуский народ, сделать его кардиналом, . Многие, в том числе tut.by, писали, что это стоит сделать, статус кардинала помог бы как минимум вернуть архиепископа Тадеуша. Сейчас момент другой, сейчас арестовывают католических священников. Поддержка нужна как никогда.
Urodził się w patriotycznej rodzinie polskiej. Jego ojciec walczył w legionach Józefa Piłsudskiego i zginął podczas obrony Wilna przed bolszewikami w 1920. W wieku 3 lat został wraz z rodziną zesłany na Syberię w okolice Tomska. Po powrocie do Polski w 1922 osiadł w Duksztach, a w 1926 roku w Baranowiczach"