Грамадства77

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?

Хутка ў Ватыкане збяруцца каталіцкія кардыналы, каб абраць новага Папу Рымскага. Сярод іх не будзе беларусаў — нашых суайчыннікаў даўно не павышаюць да гэтага сану. Апошнім каталіцкім кардыналам-беларусам быў гэта Казімір Свёнтак. Чаму так?

Кардыналы ў Ватыкане, 2024 год. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia, File

Усяго цяпер 252 кардыналы з 94 краін. Больш за ўсё іх мае Італія (51), але па адным кардынале ёсць і ад Славеніі, Румыніі, Бангладэша, Гвінеі, Мадагаскара, Эфіопіі і многіх іншых краін. Большасць (149) былі прызначаны Францыскам, але ёсць і тыя, каго павысілі пры Бенедыкце XVI і Яне Паўлу II.

Казімір Свёнтак стаў першым пасля 1798 года кардыналам на тэрыторыі Беларусі. Ён атрымаў сан кардынала ў 1994 годзе ад Яна Паўла II. 

Свёнтак памёр у 2011-м, і з таго часу беларусаў не павышалі да сана кардыналаў.

Рэлігійная экспертка Наталля Васілевіч звяртае ўвагу, што трэба мець вялікія заслугі перад Касцёлам, каб зрабіцца кардыналам. Казіміра Свёнтака добра ведаў Ян Павел ІІ.

«Для яго кардынал Свёнтак быў сапраўды сведкам веры, чалавекам, які прайшоў праз лагеры дзеля сваёй веры. Яго гісторыя, яго перанесеныя пакуты і вызнаўства веры — гэта, безумоўна, было важна, калі яго прызначалі кардыналам».

З Наталляй згодны дасведчаны каталіцкі актывіст, з якім мы пагутарылі:

«У прызначэнні кардыналаў апошняе слова стаіць за папам. Кардыналаў выбіраюць не дзеля таго, каб уважыць краіну ці мясцовы касцёл. Папы стараюцца выбіраць асобаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Касцёла, нейкіх важных дзеячаў.

Канешне, ёсць дыяцэзіі, у якіх іх кіраўнікоў традыцыйна надзяляюць кардынальскай годнасцю. Аднак нават гэта традыцыя не з’яўляецца абавязковым правілам, і гэта паказаў пантыфікат Францішка. Таму не існуе такога правіла, што калі ў Беларусі быў кардынал Казімір, то ўжо традыцыйна камусьці з беларусаў будуць надаваць гэта званне».

Кардынал Казімір Свёнтак

Суразмоўца звяртае ўвагу на тое, што кардынал Казімір меў доўгае і цяжкае жыццё — прайшоў «усё пекла савецкай атэістычнай машыны». Ян Павел ІІ вельмі яго паважаў.

Казіміру Свёнтэку надалі сан кардынала з нагоды яго 80-годдзя — каб адзначыць яго вернасць Касцёлу. У той час разваліўся СССР, мясцовы Касцёл паўставаў як фенікс з попелу, і Свёнтэк, які прайшоў усё пекла савецкай атэістычный машыны, быў сімвалам.

«Я б сказаў, што папа не бачыў сярод нашых біскупаў ці святароў нейкіх выключных людзей, хоць кожны, канечне, выключны. І напэўна, не вельмі прыгожа было б сказаць, што ў нас слабыя святары ці біскупы — кожны па-свойму ўкладваецца больш ці менш, як і паўсюль.

Хоць разам з гэтым, на маю думку, Касцёлу ў Беларусі сёння не хапае сваіх моцных лідараў. Сітуацыя складаная, і быць у ёй моцным, захоўваць лідарства, быць сапраўдным пастырам для ўсіх — гэта вельмі складаная задача, па-чалавечы невыканальная».

На думку Наталлі Васілевіч, сярод беларусаў усё ж такі ёсць яшчэ адзін каталіцкі біскуп, які мог бы зрабіцца кардыналам:

«Мне здаецца, што для мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча такое прызначэнне было б цалкам адэкватным. Ён амаль дасягнуў 80-гадовага ўзросту, мог бы стаць ганаровым кардыналам. 

Мітрапаліт Тадэвуш прысвяціў шмат часу ўмацаванню Касцёла ў Беларусі і адраджэнню Касцёла ў Расіі, яго апостальскія і пастырскія працы вельмі значныя. Магчыма, у яго не было надта цёплых стасункаў з Францыскам».

Наталля дапускае, што новы папа мог бы надзяліць больш увагі мітрапаліту Тадэвушу.

Пры гэтым, кажа Васілевіч, Ватыкан улічвае пазіцыю Масквы ў дачыненні да Беларусі:

«У мемуарах біскупа Дамініка Грушоўскага ідзе гаворка пра тое, як ён хадзіў да [праваслаўнага] мітрапаліта Філарэта, і той сказаў нават не ўзнімаць пытанне візіту Папы Рымскага [у Беларусь]. Ён разумеў, што з Масквы гэта не ўхваляць.

Але Ватыкан тут, хутчэй, дзейнічае сітуатыўна, бачачы, што цяпер няма акна магчымасцяў для непасрэдных дзеянняў [у Беларусі], таму такія дзеянні і не прадпрымаюцца. Хаця, напрыклад, Ян Павел ІІ прыязджаў ва Украіну, хаця і Масква, і патрыярх Алексій ІІ тады былі супраць. Тым не менш яму гэта не перашкодзіла».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • бальшавікам і новым беларусам не ўдасца
    23.04.2025
    сцерці з памяці, што на захад ад Навагрудка, Валожына і Мядзеля няма ніякай Беларусі і ўлады іх маскоўскай царквы
  • Ганка
    23.04.2025
    Кандрусевіч больш чым заслугоўвае быць кардыналам. Справа дакладна ня ў тым, што ў Беларусі няма каму даць гэтае званьне. Што вы пішаце лухту, Божа мілы, Божа літасьцівы…
  • ABC
    23.04.2025
    Тэма цікавая, але, на мой погляд, у гэтым артыкуле яна зусім не раскрытая, аўтар не наважыўся лезці ўглыб і "зреть в корень". Каментары экспертаў - усё адно як афіцыйныя рэлізы прэс-службы РКЦ. Тэарэтычна-ідэальны бок у іх выкладзены, а неяк заглыбіцца ў праблему і разгледзець яе крытычна спробы практычна няма.

    Усё як бы і так - кардыналамі абы-каго не прызначаюць, чалавек мусіць проста адпавядаць высокім крытэрыям, а ягонае паходжанне зусім не важнае. І калі беларусы проста нягеглыя самі па сабе - то на што наракаць? Гэта ў тэорыі. Але на практыцы мы ж бачым, што ўсё ці не зусім так, ці зусім не так.

    Дзейных кардыналаў у свеце на гэты момант не так і шмат, але ў той жа час не так ужо і мала - каля 250 чалавек. Прытым калі паглядзець на іх спіс, то відаць, што прынцып, нібыта абы чалавек быў харошы, а адкуль ён - няважна, зусім не працуе. Так, гістарычна непрапарцыйна шмат італьянцаў, вялікае прадстаўніцтва буйных краін, якія з'яўляюцца апорай сусветнага каталіцызму і зноў такі заслужаныя ў яго гісторыі. Гэта зразумела. Але ў той жа час мы бачым, што значная частка кардыналаў - па адным-два ад краіны, прытым гэта прадстаўніцтва тонкім слоем размазанае па ўсім свеце. Відавочна праглядаецца тэндэнцыя, што ў прынцыпе для любой краіны, дзе ёсць хоць бы колькі-небудзь значная каталіцкая грамада або якая выглядае перспектыўнай для місіянерства, прадугледжаны свой кардынал. Менавіта як нацыянальны прадстаўнік, а не як геніяльны ў глабальным маштабе пастар, які выйграў па сваіх маральных і прафесійных якасцях сусветную канкурэнцыю.

    Я, натуральна, не адмаўляю таго, што абсалютна неардынарныя асобы могуць нараджацца ўсюды, незалежна ад этнасу, расы і грамадзянства. Але, прабачце, не магу паверыць, што яны сінхронна і адначасова з'яўляюцца, умоўна беручы, у Паўднёвым Судане, Лаосе, Малі, астравах Маўрыкій і Тонга, Папуа - Новай Гвінеі і г. д. І што ва ўсіх еўрапейскіх краінах, нават дастаткова дробных, рэгулярна з'яўляюцца каталіцкія геніі (памрэ адзін - хутка прызначаецца іншы), і толькі ў Беларусі поўная кадравая засуха дзесяцігоддзямі. І хацелі б прызначыць - ды няма, маўляў, каго, нават Кандрусевіч з ягонай біяграфіяй ды заслугамі ніяк не цягнуў. Ну, смешна і недарэчна ж, і яўна падвоеныя стандарты.

    Думаю, прычына тут усё ж іншая, і яна палітычная. Ватыкан проста хоча сябраваць і сябруе з Масквой і РПЦ, а дзеля таго максімальна ідзе ёй на саступкі, фактычна прызнаючы яе "кананічную тэрыторыю". Вядома, проста кінуць беларускіх каталікоў на волю лёсу ён не можа, ды і Масква аж такога пакуль не вымагае, прынамсі ў дачыненні да рыма-каталіцтва - разумее, што так тут толку не даб'еўшся. Але ўсё ж трымае беларусаў у "нізкім статусе", каб не гнявіць лішні раз Пуціна і Кірыла. Нездарма ж і біскупы з іншых каталіцкіх дыяцэзій на постсавецкай прасторы кардыналамі не прызначаюцца (за выключэннем грэка-каталікоў з Украіны, з якімі асобная гісторыя). Ну, а Свёнтака прызначылі ў іншых гістарычных абставінах, і папа тады быў іншы.

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць