На польска-беларускай мяжы затрымалі грамадзяніна Германіі на скрадзеным аўтамабілі
Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Германіі, які збіраўся выехаць у Беларусь на скрадзеным аўтамабілі. Ён перасякаў мяжу ў Тэрэспалі на аўтамабілі Volkswagen Transporter.

Фота: strazgraniczna.pl
Падчас праверкі памежнікі высветлілі, што машына лічыцца ва ўгоне на тэрыторыі Германіі. Кошт аўтамабіля складае 100 тысяч злотых (каля 26 тысяч даляраў), паведамляе памежная служба Польшчы.
Кіроўцу і аўтамабіль перадалі супрацоўнікамі паліцыі, яны пачалі следства.
Каментары