Грамадства

На ЦТ зарэгістравалася 60 тысяч абітурыентаў

Больш за 60,6 тыс. абітурыентаў запісаліся для здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Рэгістрацыя на ЦТ завяршылася 22 красавіка, піша БелТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка.

Дырэктар РІКВ удакладніў, што сёлета абітурыенты плануюць напісаць больш за 86,2 тыс. тэстаў.

Самы папулярны прадмет — замежная мова, якую будуць здаваць больш за 17,1 тыс. чалавек. На другім месцы фізіка, на якую зарэгістраваліся больш за 13,7 тыс. абітурыентаў. У топ-5 таксама руская мова (11,5 тыс. тых, хто паступае), матэматыка (больш за 11,4 тыс.) і гісторыя Беларусі (больш за 8,5 тыс.).

26 мая адбудуцца цэнтралізаваны экзамен па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па гэтых жа мовах для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў запланаваны на 29 мая. Акрамя таго, 2 і 5 чэрвеня пройдуць ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў.

Рэзервнымі днямі для ЦТ у гэтым годзе вызначаны 19, 21, 23 чэрвеня, а для ЦЭ — 21, 23 чэрвеня.

Каментары

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць