Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна Алега Лойку затрымалі па крымінальнай справе
Яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі аб перасоўванні расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі, піша «Вясна».

Фота: Хойніцкія навіны
48-гадовы Алег Лойка з'яўляецца пастарам царквы хрысціян веры евангельскай у вёсцы Нябытаў Хойніцкага раёна. Вядома, што ў снежні мінулага года ён быў арыштаваны на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмізму».
Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі «Вяртанне». Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця.
Пра мужчыну раней неаднаразова з захапленнем пісалі дзяржаўныя СМІ.
Каментары