Усяго патроху1919

Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта

Марыі Марціновіч 37 гадоў, апошнія пяць з іх яна адмовілася ад звыклых для жанчын б'юці-працэдур, Дэкаратыўнай касметыкай яна не карыстаецца з падлеткавага ўзросту. «Усвядомлены выбар», — кажа Марыя. Жанчына расказала пра свой лад жыцця. 

Марыя Марціновіч. Фота тут і далей: архіў гераіні

«Час, які раней прысвячала б’юці-працэдурам, трачу на падарожжы, кнігі, навучанне»

Марыя жыве ў Польшчы з 2017 года. Да пандэміі яна працавала гідам: вазіла групы ў падарожжы па Еўропе. Але пасля каранавіруса змяніла дзейнасць: цяпер яна астрапсіхолаг і радолаг, праводзіць кансультацыі.

З 2020-га Марыя змяніла падыход і ў сферы догляду за сабой.

«Я вырасла ў сям’і, дзе мама рабіла шмат розных працэдур: і фарбавалася, і мела калісьці хімічную завіўку, і іншае. У падлеткавым узросце мне хацелася перафарбаваць свае залатыя валасы ў руды ці чорны колер. Але мама параіла пачакаць да 18 гадоў — маўляў, тады ўжо зможаш рабіць усё, што захочаш. За некалькі гадоў гэтае жаданне знікла. Усе вакол пачалі фарбавацца, у многіх валасы пачалі псавацца і выпадаць. Потым я зразумела, колькі часу гэта займае: калі складанае фарбаванне, трэба сядзець пяць гадзін — і так кожны месяц. Чым больш я ўсведамляла гэта, тым мацней не хацелася ўцягвацца ў гэтую гісторыю.

Мне здаецца, што тут шмат залежыць ад таго, як бацькі з самага пачатку фарміруюць самаадчуванне дзіцяці: ці дастаткова я добрая сама па сабе, ці нешта трэба абавязкова паляпшаць? У гэтым сэнсе мне, напэўна, вельмі пашанцавала.

Што да гель-лакаў — быў час, калі гэта было вельмі модна. Я рэгулярна хадзіла да сяброўкі ў салон. Але праз нейкі час убачыла, што пасля гель-лаку на нагах у мяне з’явіўся аніхалізіс — пазногцевая пласціна пачала адыходзіць у некалькіх месцах. Я зняла гель-лак на паўгода, потым зрабіла зноў — і ўсё паўтарылася. Зараз манікюр і педыкюр раблю, але гэта выключна апрацоўка. І час, які раней траціла на гэтыя працэдуры, цяпер прысвячаю больш карысным рэчам — навучанню, падарожжам, кнігам.

Раней рабіла і дэпіляцыю — цяпер адмовілася: з брытвай хутчэй і прасцей. Для многіх жанчын такія працэдуры — нібы сродак павышэння самаацэнкі. А ў мяне яна стабільная, і паднімаць яе няма патрэбы. Мая адзіная любімая «б’юці-працэдура» — дзённы сон. Не штодня атрымліваецца, але тры разы на тыдзень практыкую».

«Нядаўна ўпершыню з’явілася памада — гігіенічная»

«З касметыкі карыстаюся толькі тушшу для павек і гелем для броваў. Увогуле не маю крэмаў. Умываюся аптэчнай пенкай для твару. Карыстаюся шампунем і кандыцыянерам для кучаравых валасоў. Не сушу іх — проста загортваю мокрыя ў футболку, і за ноч яны высыхаюць. Раніцай прачынаюся з гатовымі кудзеркамі. Нядаўна ўпершыню з’явілася памада — гігіенічная. Больш ніякай дэкаратыўнай касметыкай не карыстаюся.

Магчыма, гэта з дзяцінства. У 15 гадоў я займалася ў мадэльнай школе «Тамара». Нас вучылі фарбавацца, накладаць касметыку слаямі.

Але там здарыўся момант, які моцна паўплываў на мяне: дзяўчаты сказалі, што трэба ўмець маскіраваць сінякі на твары — калі, маўляў, мужчына ўдарыць.

На гэтым мая гісторыя з мадэльнай школай і касметыкай скончылася. Склаўся негатыўны асацыятыўны шэраг. Нават на ўласнае вяселле я не выклікала візажыста — проста нафарбавала вейкі і бровы. Калі нават прыгожых, дагледжаных жанчын могуць біць — мне такая перспектыва не даспадобы.

У мяне заўсёды было такое кола зносін, дзе цанілі розум, а не знешнасць».

«Спроба павысіць сваю каштоўнасць праз б’юці-працэдуры не спрацоўвае»

«Я мела вопыт безглютэнавага і безмалочнага харчавання — тады скура была ідэальна чыстая. Зараз харчуюся звычайна, без абмежаванняў, таму раз на год хаджу на чыстку да касметолага. Пэўныя працэдуры па даглядзе — гэта добра, але мне лянота траціць на гэта столькі часу. Я бачу шмат розных жанчын, але не заўважаю розніцы ў тым, як яны старэюць: з ін’екцыямі прыгажосці ці без.

Маё харчаванне — звычайнае, але, хутчэй, інтуітыўнае. Я некалькі разоў пытаю сябе: ці сапраўды мне зараз трэба з’есці гэты прадукт? Ці я спрабую заглушыць нейкі сцэнар, які ў галаве круціцца на зусім іншую тэму? Мы жывём хутка, у хаосе. І яго так шмат, што чалавек ужо не заўважае сябе, не звяртае ўвагу на сваё жыццё. Таму мне хочацца запаволіцца, зрабіць усё больш інтуітыўным, гарманічным.

Многія за апошнія 10 гадоў змянілі сваё ўяўленне пра догляд: цяпер ходзяць на масаж, у трэнажорную залу, да астэапата. Шмат хто дайшоў да псіхолага і зразумеў, што спроба павысіць сваю каштоўнасць праз б’юці-працэдуры не спрацоўвае. І з кабінета псіхолага людзі ідуць да іншых спецыялістаў — тых, хто дапамагае аднавіць цела пасля стрэсаў і перанапружанняў. Людзі сталі больш прыслухоўвацца да сябе».

Чэлендж: год без пакупак адзення і абутку

«Пачалося ўсё з таго, што сядзіш у Instagram, чытаеш нейкі пост, і цябе выносіць на рэкламу — напрыклад, «Зары». І ўжо «трэба» купіць куртачку. Мінус дзве гадзіны жыцця: сядзіш на сайце, выбіраеш, замаўляеш, пасылка прыходзіць — а куртка не села ідэальна. Зноў марнуеш час, каб вярнуць яе.

Падумала: а чаму б не паспрабаваць пражыць год з тым, што ўжо маю? Пачала паступова распрадаваць старыя рэчы — нават не магла дабірацца да дна шафы. Ляжыць 15 пар джынсаў — а нашу толькі чатыры. Рэчаў становіцца менш, але яны больш функцыянальныя.

Я памятаю маю бабулю: у яе было 10 сукенак, і хапала іх гадоў на дзесяць. Яны спакойна насіліся, падшываліся, калі трэба, рамантаваліся. Потым можна было з кімсьці памяняцца, нешта прадаць, нешта набыць. Гэта не пра грошы, а пра час і свядомыя дзеянні. Часцей за ўсё чалавек ідзе ў гандлёвы цэнтр без патрэбы — бо ў галаве праблема, і яе хочацца разгрузіць праз шопінг. І гэта быццам вырашае праблему.

Мае рытуалы падтрымкі — паездкі ў лес, на прыроду, СПА, чытанне. Дэсерт магу з’есці хоць кожны дзень, але ў апошні час раблю гэта па пятніцах — у Дзень Венеры. Але калі есці дэсерт з кавай дзеля суцяшэння — гэта дрэнная ідэя: вядзе да лішняй вагі ці іншых праблем. Для мяне дэсерт — гэта пра эстэтыку і прыгажосць».

Каментары19

  • Ліпа
    21.04.2025
    што лепш - ашукваць саму сябе ці іншых ♣️
  • Лявон
    21.04.2025
    Астрахто яна?? Бабулі бы сваёй расказала
  • Я картолог-таролог-балаболог
    21.04.2025
    А помните, сколько людей смотрели всяких тарологов, астрологов и других балабологов, которые рассказывали, что вот-вот и режим падёт, придёт "королева" и будет счастье.
    Это были сотни тысяч наивных сограждан.
    НН, НЕ НАДО так открыло рекламировать эту чушь.

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць