Адміністрацыя Заводскага раёна Мінска паведаміла, што ў раёне дома №109 па Партызанскім праспекце адбылося разбурэнне пліты перакрыцця параправода. У сувязі з гэтым прасеў участак дарожнага пакрыцця.

«У выніку аварыі на вуліцы Цэнтральнай часова абмежаваны рух транспартных сродкаў.
Аварыйны ўчастак дарогі абгароджаны, «Мінскімі цеплавымі сеткамі» прымаюцца меры па аператыўным рамонце канала параправода», — напісала прэс-служба адміністрацыі ў афіцыйным тэлеграм-канале.

Пры гэтым цікава, што неўзабаве згадкі пра аварыю на параправодзе з паведамлення прыбралі і засталася інфармацыя толькі пра прасяданне дарожнага пакрыцця без пазначэння прычын.
Каментары