У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»
Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі Валгаград актыўна «наводзіць глянец». Але мясцовыя жыхары такім парадкам абураныя. У сацсетках з’явілася відэа, як вакол звалкі будаўнічага смецця мантуюць велізарны банер з патрыятычным лозунгам.

У тэлеграм-канале «Аб Валгаградзе Сталінградзе» з'явіўся ролік пра тое, як мантуюць банер з надпісам «Ганарымся». Замест таго, каб прыбіраць смецце, улады загадалі проста завесіць усё тканінай з лозунгам.

«Вось так адміністрацыя горада, замест таго, каб прыводзіць у парадак фасады будынкаў па вуліцы Ракасоўскага, праспекце Жукава <…> замест таго, каб вывозіць звалкі, будаўнічае смецце, якое сюды вывозяць неўстаноўленыя асобы, і займацца парадкам у горадзе, мы наводзім бутафорыю, завешваем усё шырмай», — гаворыць голас за кадрам.
Каментары