Пры канцы лютага 2025-га ў Ізраілі выйшла першая серыя «Рускага падвор'я», знятая ўраджэнцам Мінска Яўгенам Руманам у пары з Дзмітрыем Малінскім. «Рускае падвор'е» — гэта ўласная назва аднаго са старых раёнаў Іерусаліма, у якім адбываюцца падзеі. Серыял стаў падзеяй у Ізраілі і ўжо перакладзены на іншыя мовы.

Падзеі серыяла разгортваюцца напачатку 1990-х у Іерусаліме.
Ноччу на вуліцы забіта рэпатрыятка з СССР Вольга Кіпніс, на лбе выразана лічба — 37. Смерць наступіла ад спынення сэрца.
Напачатку справа здаецца простай: у Вольгі ёсць муж без алібі, які яўна хлусіць пра тое, чым займаўся ў ноч смерці жонкі. У выніку ён прызнаецца ў забойстве. Але следчы Іегуда (Якаў Зада Даніэль), які ўзяўся за справу, знаходзіць прычыны самаагавору мужа — ён не хоча прызнавацца ў таямніцах асабістага жыцця, каб не згубіць яшчэ і сына.

Следства знаходзіцца ў тупіку, але тут адбываецца падзея: у Ізраіль да Іегуды прылятае расіянін Андрэй (Анатоль Белы), які прадстаўляецца бацькам асуджанага да смяротнага пакарання ў СССР хлопца. Сыну мужчыны інкрымінуюць шэраг забойстваў з асаблівай жорсткасцю, у ходзе якіх ён выразаў таксама на лбе сваім ахвярам лічбы. Хлопец чакае расстрэлу ў СССР, але забойства ў Іерусаліме, пра якое бацька прачытаў у газеце, адзін у адзін падобна да тых, у якіх абвінавачваюць яго сына.
Серыял лёгкі і з загадкамі, расповед адбываецца ў зразумелым тэмпе, без зацягванняў.
Сцэны, якія па сюжэце адбываюцца ў Пецербургу, былі знятыя ў Венгрыі — аўтары не сталі здымаць у Расіі. Ад любога сцэнарнага ці фінансавага партнёрства з расійскімі студыямі стваральнікі адмовіліся.
Адну з галоўных роляў выконвае ўраджэнец Украіны, заслужаны артыст РФ Анатоль Белы. У 2022 годзе Белы з'ехаў з Расіі ў Ізраіль, асудзіўшы вайну. У Расіі прызнаны «іншаагентам».
Аўтарства сюжэту і рэжысура належыць Яўгену Руману і Дзмітрыю Малінскаму. Яўген Руман нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску, у 1990 рэпатрыяваўся з сям'ёй у Ізраіль, скончыў Універсітэт Тэль-Авіва.

Каментары
Дзякуй за добрую навіну.
Там і Оскара Масква дабілась 2025 )) І рускі квартал дабіваецца Раднянскі у Масква " кадэты" белая гвадыя а зараз маралізірует..