Грамадства22

Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін

Беларусы, якія мараць пра шэнгенскую візу, шукаюць спосабы атрымаць яе хутчэй і на больш працяглы тэрмін. Адным з такіх лайфхакаў падзялілася карыстальніца ў тыктоку. Паводле яе слоў, працуе ён з італьянскай візай і толькі ў тым выпадку, калі ў вас ёсць блізкі сваяк з ДНЖ у Еўрасаюзе. Візавая экспертка і рэдактарка visaflow.live Анастасія Лысакоўская гаворыць, што дзяўчына не зусім мае рацыю, але падказка ў яе словах сапраўды ёсць, піша «Люстэрка».

Па словах Анастасіі Лысакоўскай, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра гасцявую візу. Каб на яе падацца, трэба запрашэнне ад чалавека, які жыве ў краіне і шэнген ад якой вы б хацелі атрымаць.

«Сапраўды, гасцявую візу з запрашэннем ад грамадзяніна з ДНЖ, ПМЖ або грамадзянствам у Шэнгенскай зоне могуць выдаць на больш працяглы тэрмін. Часта на адзін-два гады. Хоць ёсць выпадкі, што і на даўжэй. Усё залежыць ад краіны і канкрэтных абставін, — кажа экспертка. — Лепш за ўсё гэта працуе, калі ў госці вас клічуць блізкія сваякі — бацькі, дзеці, муж і жонка».

Знаёмыя або дзядзькі-цёткі таксама могуць, але «гэта ўжо менш відавочныя катэгорыі».

«Фармальна такія сувязі не заўсёды прызнаюцца дастатковымі для «сямейнай візы», — адзначае Анастасія.

Па назіраннях эксперткі, Італія паказвае «найбольшую гнуткасць і чалавечнасць у візавай палітыцы ў адносінах да беларусаў». Запрашэнне можа зрабіць чалавек з ПМЖ, грамадзянствам ці ДНЖ, нават калі ён атрымаў яго нядаўна. Напісаць дакумент просяць ад рукі. Зрабіць гэта трэба паводле ўзору, размешчанага на сайце консульства.

«Калі вас клічуць блізкія сваякі, то запісацца на падачу на італьянскі шэнген можна праз электронны ліст у консульства. У ім пазначаеце даныя таго, хто вас запрашае, і свае, да яго прыкладаеце фота запрашэння (копію, а арыгінал лепш даць пры падачы) і просіце прызначыць дату. Адказ звычайна прыходзіць праз 1-2 тыдні. Калі яго няма, раю прадубляваць ліст», — тлумачыць механізм Анастасія. — У выпадку, калі ў госці вас клічуць «іншыя асобы» — сябры, далёкія сваякі, знаёмыя — запіс праходзіць гэтак жа сама, як і ва ўсіх астатніх, гэта значыць праз сайт візавага цэнтра Італіі або жывую чаргу.

Праўда, варта адзначыць, што рэгістрацыя праз сайт на гэты момант закрытая, а жывая чарга пераваліла адзнаку ў 37 тысяч чалавек. Прытым што пакуль у апрацоўцы дакументы тых, хто ў спісе з нумарам да 20 тысяч. Думаю, калі ў вас няма запрашэння, цяпер самы найлепшы спосаб запісацца тут на падачу — гэта купіць тур у Італію праз агенцтва: у іх ёсць квоты для тых, каго яны вязуць у падарожжа».

Анастасія адзначае, што магчымасць паспрабаваць атрымаць візу па запрашэнні ёсць і ў іншых краінах.

«Напрыклад, Францыя. Запіс на гасцявы шэнген робіцца праз ліст у консульства незалежна ад таго, хто запрашае — сябры ці блізкія. Тэрміны выдачы розныя, сустракаюцца адмовы. Германія афармляе такія візы ў агульным парадку. Для гэтага чалавек запаўняе заяўку на сайце консульства і чакае ў агульнай чарзе, — пералічвае суразмоўца. —

У Польшчы запіс на візу для наведвання родных ці сяброў ідзе праз сайт візавага цэнтра. Статыстыка выдачы добрая, у выпадку блізкага сваяцтва можна атрымаць шэнген на тэрмін да 5 гадоў. Пры гэтым ёсць адно але. Паклікаць вас да сябе можа толькі чалавек з ПМЖ або грамадзянствам».

На думку суразмоўцы, ёсць у спісе краін з афармленнем гасцявой візы і тыя, куды яна б ісці не рэкамендавала. На бягучы момант гэта Іспанія.

«Цяпер тут назіраецца шмат адмоваў, — кажа экспертка. — Прычына, як мне здаецца, у тым, што консульства расцэньвае такія візы як спробу застацца ў краіне, а менавіта — нямэтавае выкарыстанне».

Каментары2

  • Andrej Hančuk , Kabryń
    23.04.2025
    калега зрабіу́ шэнген празь Менскую турфірму за 2000 баксау́ .
    па зьвестках абазнаных крыніц , у палякау́
  • Всеволод
    23.04.2025
    Передавайте в белорусские визовые центры управляемые индусами свои данные о проживании в Европе в приглашениях, помогайте СВР добровольно 🇷🇺🫡

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць