Свет2626

ЗША заўтра прапануюць Украіне і Еўропе прызнаць Крым расійскім — The Washington Post

Украінскія і еўрапейскія чыноўнікі, якія прыедуць у сераду на перамовы ў Лондан, сутыкнуцца з ціскам ЗША з мэтай дабіцца прызнання анексіі Крыма Расіяй і замарожвання лініі фронту ў рамках мірнага пагаднення. Пра гэта піша The Washington Post на падставе сведчанняў некалькіх крыніц, знаёмых з унутранымі абмеркаваннямі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле сведчання трох асоб, знаёмых з прапановамі ЗША, прадстаўленых Украіне ў Парыжы на мінулым тыдні, яны ўключаюць у сябе афіцыйнае прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй і паступовае зняцце санкцый супраць Расіі па будучай дамове. Узамен Масква павінна спыніць баявыя дзеянні ва Украіне ў той момант, калі яна мае перавагу ў сілах і ўзбраенні.

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага заявіў, што ў прапановах ЗША ёсць як такія ідэі, з якімі Кіеў згодны, так і такія, якія для яго непрымальныя. Але адзін заходні чыноўнік назваў ціск, які аказваецца на Украіну, «ашаламляльным». 

Чыноўнік Дзярждэпартамента ЗША, праўда, не пацвярджае таго, што Вашынгтон навязвае Кіеву гатовую дамову, але ўсё больш публічнае незадаволенне адміністрацыі Трампа тэмпамі перамоў выклікае ў Кіева трывогу адносна магчымага пагаршэння адносін з ЗША. Па меры таго як перамовы набіраюць тэмп, прадстаўнікі ЗША пагражаюць выйсці з іх у найбліжэйшыя дні, і ціск на Кіеў узрастае.

Французскія, брытанскія і нямецкія перамоўшчыкі, якія актыўна ўдзельнічаюць у працэсе, будуць дамагацца ўключэння у дамову гарантый бяспекі для Украіны і праграм яе пасляваеннага аднаўлення. Часткова гэта можа быць фінансавана за кошт замарожаных расійскіх актываў.

Еўрапейскія і нават украінскія чыноўнікі прызнаюць, што Кіеў наўрад ці зможа неўзабаве вярнуць тэрыторыі, кантраляваныя Расіяй. Максімум, на што яны спадзяюцца — гэта стрымаць спробы зафіксаваць захопленыя землі за Расію і вызваліць апошнюю ад санкцый без істотных выгод для Украіны.

«Ёсць небяспека, што Трамп спрабуе прымусіць украінцаў пайсці на саступкі і не дзейнічае дастаткова жорстка ў дачыненні да Расіі, — сказаў Муджтаба Рахман, дырэктар Eurasia Group. — Асноўнае пытанне цяпер — што атрымае Украіна ўзамен за частковую страту сваёй тэрыторыі?»

Прапановы былі прадстаўлены ў Парыжы на мінулым тыдні і, па словах дзвюх асоб, Кіеў успрыняў іх як апошнюю прапанову Вашынгтона перад магчымым выхадам ЗША з мірнага працэсу.

Праўда, у апошні час атрымалі магчымасць уплываць на ход перамоў еўрапейскія лідары. І ў Еўропы ёсць рычагі ўплыву: мільярды замарожаных расійскіх актываў, якія могуць быць выкарыстаныя для фінансавання аднаўлення. Еўрасаюз таксама можа ўзмацніць санкцыі супраць Расіі праз каардынаваную палітыку.

«У еўрапейцаў ёсць рэальныя казыры, — адзначыў Рахман. — Калі Расія атрымае зняцце санкцый толькі з боку ЗША, без ЕС — гэта не дасць ёй вялікіх эканамічных выгод».

Каментары26

  • Лелик киприот
    22.04.2025
    Когда росия оккупировала Крым еврочиновники убеждали Украину не сопротивляться и не злить Путина. Сдали полуостров без единого выстрела.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.04.2025
    Дыпламатыя трамп стайл
  • Chvedar Zasimovič New Jersey
    22.04.2025
    І яшчэ прымусяць Украіну ПЛАЦІЦЬ РЭПАРАЦЫІ

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць