Яшчэ да смерці Папы Францішка, калі ён цяжка хварэў, пачалі ўзнікаць здагадкі аб яго магчымым пераемніку. Ці ён будзе чалавекам левых поглядаў як першы папа-амерыканец, і такім жа адкрытым, папулістам? Ці будзе кансерватар і закрыты малітвеннік, як яго папярэднік, папа Бенедыкт?

Хто можа стаць папам? Фаварытамі на пасаду пасля Папы Францішка з'яўляюцца: 70-гадовы дзяржсакратар Ватыкана з Італіі з цэнтрысцкімі поглядамі — П'етра Паралін, 65-гадовы прэзідэнт Сімпозіума біскупскіх канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара — Фрыдалін Амбонга Бесунгу з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, які мае кансерватыўныя погляды, і 71-гадовы кансерватыўны кардынал Вілем Якабус Эйк з Нідэрландаў, які калісьці быў лекарам. Аднак гэта не адзіныя кандыдаты, піша gazeta.pl.
Сярод іншых патэнцыйных кандыдатаў — 72-гадовы кардынал Петэр Эрдзё з Венгрыі, які мае кансерватыўныя погляды; 67-гадовы Луіс Антоніа Тагле з Філіпін, які мае левыя погляды; і 76-гадовы Рэйманд Леа Берк з ЗША, які лічыцца вядучым кансерватарам у Касцёле.
Журналісты падазраюць, што пад увагу можа патрапіць і 67-гадовы Марыа Грэк з Мальты, які заклікаў да таго, каб людзей выключалі з царквы па прычыне сэксуальнай арыентацыі ці сямейнага становішча. Яшчэ адным патэнцыйным пераемнікам Папы Францішка можа стаць 69-гадовы кардынал Матэа Дзупі з Італіі.
Але ўсе папярэднія прагнозы могуць аказацца памылковымі, таму што новы канклаў складаецца ў значнай ступені з людзей, прызначаных на яго зусім нядаўна, часта з Цэркваў, вельмі далёкіх ад Рыма, таму могуць быць рашэнні, нечаканыя для ўсіх.
Як абіраюць папу
На працягу наступных трох дзён труна з целам Папы Францішка будзе выстаўлена ў ватыканскай базіліцы. Папа выказаў пажаданне, каб, у адрозненне ад папярэдніх Папаў, труна была закрытай. Дата пахавання Францішка пакуль не вядомая, пасля гэтага ў Касцёле адбудуцца васьмідзённыя набажэнствы, прысвечаныя памерламу Святому Айцу.
Канклаў павінен пачацца не раней чым праз два і не пазней чым за тры тыдні пасля смерці Папы.
Кардыналы старэйшыя за 80 гадоў не могуць удзельнічаць у галасаванні падчас канклава. Папа будзе абраны, калі адзін з кандыдатаў набярэ не менш за 2/3 галасоў.
Каментары
У нас, кто последний - тот и папа!