Нанёс 97 удараў нагамі, сякерай і віламі. Пад Віцебскам пажылы мужчына жорстка забіў сужыцельку
Жорстка забіўшы сяброўку, мужчына схаваў цела пад матрацамі і працягваў выпіваць.

Вечарам 4 кастрычніка 60-гадовы жыхар Віцебскага раёна выпіваў дома са сваёй сужыцелькай. У пэўны момант мужчына адчуў рэўнасць і раз'юшана напаў на жанчыну. Ён пачаў збіваць яе ўсім, што трапілася пад руку.
У ход пайшлі рукі, ногі, нож, сякера і вілы. Калі пацярпелая перастала дыхаць, забойца перацягнуў яе цела ў суседні пакой і накрыў матрасамі, а сам лег спаць. Пасля гэтага ён працягваў распіваць спіртное, мець зносіны з сваякамі і знаёмымі, піша БелТА.
Днём 6 кастрычніка нехта выклікаў міліцыю. На месцы следчыя дапыталі абвінавачанага і сведак. Мужчына паказаў, куды ён скінуў мабільны тэлефон і нож.
Экспертыза паказала, што мужчына нанёс жанчыне 97 удараў. Ён збіваў ахвяру настолькі люта, што кроў знайшлі не толькі на вілах і сякеры, але і на адзенні мужчыны, а таксама на сценах у пакоі.
Высветлілася, што мужчыну неаднаразова судзілі, у тым ліку за пагрозы забойствам і забойства. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю асобай, што раней здзейсніла забойства. Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае нават смяротная кара.
Каментары