Грамадства3333

«Самі прыбіраюць, забяспечваюць, не трэба ні пра што думаць». Беларуска год сустракаецца з пакістанцам — дзеліцца ўражаннямі

На фоне запрашэння Лукашэнкам у Беларусь да 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана ў сеціве многія выказваюць трывогу наконт такой ініцыятывы. Прапагандысты ўжо пачалі супакойваць народ, пагражаючы нават крымінальнай адказнасцю за распальванне міжнацыянальнай варажнечы. На абарону пакістанцаў стала і беларуска Злата Кіслова: дзяўчына ўжо больш за год жыве з пакістанцам і кажа, што вельмі задаволеная.

Злата і яе хлопец з Пакістана Зэйн. Скрыншот з тыктока @zlata.kislova

Злата не першы месяц вядзе тыкток пра жыццё і стасункі з хлопцам-пакістанцам. У сувязі з апошнімі навінамі блог атрымаў дадатковую порцыю ўвагі. Дзяўчына нават запісала некалькі спецыяльных відэа ў абарону нацыі, прадстаўніком якой з’яўляецца яе бойфрэнд.

«У Беларусь прыязджае 150 тысяч пакістанцаў, і многія дзяўчаты пачынаюць ужо баяцца, кажуць, што трэба насіць з сабой пярцоўкі. А я вось больш за год жыву з пакістанцам, і гэта ўсё класна. Яны самі прыбіраюць, гатуюць, забяспечваюць, і не трэба ні пра што думаць», — каментуе Злата. «Пакістан — рэлігійная краіна, але жанчынам там дакладна няма чаго баяцца. У пакістанцаў сям'я на першым месцы, і яны зробяць усё дзеля сям'і. Насамрэч неістотна, якая нацыя, галоўнае, каб людзі добрыя былі. Я заўсёды гэта казала і буду казаць».

@zlata.kislova Слышали новость? На самом деле не важно какая нация, главное, чтобы люди хорошие были. Я всегда это говорила и буду говорить . Пакистан религиозная страна, но женщинам там точно нечего бояться. У пакистанцев семья на первом месте и они сделают все ради семьи. #беларусь #пакистан #новости #моемнение #юмор #религия #150k #пакистанцы ♬ оригинальный звук - Злата Кислова

Зэйн жыве ў Беларусі дзевяць гадоў з моманту, як прыехаў сюды вучыцца. Са Златай яны пазнаёміліся ў інтэрнэце: хлопец напісаў першым.

«Месяц мы толькі перапісваліся. Але ўжо пасля першай сустрэчы сталі часцей бачыцца, а пасля і жыць разам».

Злата расказвае, як кожны з іх адкрывае для іншага культуру і традыцыі свайго народа. Так, Зэйна ў свой час, напрыклад, моцна здзівіла, як у Беларусі хлопцы лёгка камунікуюць з дзяўчатамі, бо на яго радзіме з незнаёмкамі размаўляць забаронена, і нават школы — асобныя для кожнага полу. Сваю ж будучую жонку яны могуць не ведаць аж да дня вяселля.

Злату ж больш за ўсё здзівіла, навошта хлопцу спатрэбілася пластыкавая бутэлька ў туалеце.

«Аказваецца, бутэлька патрэбная, каб падмыцца. Яны аддаюць перавагу вадзе, а не туалетнай паперы, як мы. Увогуле, я лічу, што мусульмане — самыя ахайныя людзі. На спатканні Зэйн нават збіраецца даўжэй, чым я, таму што яму заўсёды трэба выглядаць на ўсе сто».

Злата і яе хлопец з Пакістана Зэйн. Скрыншот з тыктока @zlata.kislova

Злата — каталічка, але яна не посціцца, Зэйн жа як мусульманін імкнецца жыць па правілах у Рамадан.

«Я вырашыла паэксперыментаваць і таксама не есці і не піць, як звычайна, хаця б адзін дзень. Наша раніца пачалася ў 5.30, пасля быў сахур, потым Зэйн памаліўся і мы пайшлі далей спаць. У восем раніцы мы прачнуліся і пайшлі на працу. Да 14.00 я была спакойная і нічога не ела і не піла ваду. Думала, што не вытрымаю, але ўсё ж дачакалася 19.00, калі мы разам паелі, і была яшчэ нават не галодная», — распавяла тыктокерка пра Рамадан у інтэрнацыянальнай пары.

@zlata.kislova 3 день Рамадана #рамадан #islamic_video #islamic #коран #пара #отношения #праздник #культура #мусульмане #мусульманин #минск #беларусь ♬ оригинальный звук - Злата Кислова

Маладыя часта здзіўляюць адно аднаго невядомымі рэцэптамі. Так, Злата неяк зварыла для Зэйна кісель. А ён песціць яе ўлюбёнай пакістанскай стравай — курыцай са шпінатам (свініна, вядома, у доме — табу).

@zlata.kislova Курица со шпинатом Мы пара с разными менталитетами, мой парень пакистанец, а я белоруска. В блоге мы показываем нашу жизнь. Будем рады вашей подписке #еда #шпинат #курица #вкусно #мусульманин #пакистанец #тикток #хотимврек #хотимврекомендации #юморист #humor ♬ оригинальный звук - Злата Кислова

За час разам са Златай Зэйн змяніў многае ў сваіх звычках дзеля каханай: так, ён стаў святкаваць 8 Сакавіка і іншыя беларускія святы. Мужчына пачаў дарыць Злаце падарункі, хаця для яго гэта быў звычайны дзень.

Дзяўчына кажа, што многія яе адгаворвалі ад стасункаў з замежнікам, маўляў, нічога добрага тут не выйдзе. Але яна адчувае сябе шчаслівай разам з Зэйнам.

@zlata.kislova #монетизация #мусульмане #минск #мусульманин #хотимврек #пара #мнениенарода #иностранец #иностранцы #лайф #беларусь ♬ оригинальный звук - Злата Кислова

«Усе хатнія справы мы дзелім напалову. У маёй сям’і яны ўсе былі на маці, мне ж, я лічу, моцна пашанцавала», — хваліцца Злата.

@zlata.kislova А я счастлива #вы бы могли встречаться с иностранцем? Или культура для вас важна ? #сша #беларусь #отношениясиностранцем #пареньиностранец #иностранецговоритпорусски #иностранец #английский #пакистанец #пакистан #сша ♬ оригинальный звук - Злата Кислова

Каментары33

  • І
    22.04.2025
    Відаць, іслам вельмі гнуткая рэлігія ў адносінах да жанчын.
  • Канкурэнцыі беларусы не вытрымаюць
    22.04.2025
    У побытавым плане, горш за беларусаў да жонак мала хто ставіцца. Проста ўзвалі ўсё на бабу, і няхай дзякуй скажа, што ўзяў, а мог бы не ўзяць. За
  • Справядлівы
    22.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць