Грамадства2929

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Гэта лічба — амаль як Баранавічы — відаць, моцна ўзрушыла грамадства. Хоць у краіне забаронена выказваць хоць якую нездаволенасць, але прапагандысты з такой энергіяй сталі бэсціць тых, хто супраць гэтага, што многае становіцца зразумелым.

Грамадскія аўтобусы, упрыгожаныя дэкарацыямі, на вуліцах Карачы, Пакістан, 5 сакавіка 2025 г. Фота: Adsiz Gunebakan / Anadolu via Getty Images

Прапагандысты Азаронак і Васкрасенскі на стрыме патлумачылі беларусам, чаму пакістанцы ў Беларусі — гэта не тое самае, што ў Еўропе.

«Спрабуюць зноў укінуць нацыянальную нянавісць <> Збеглыя, вядома ж, і іншыя інфармацыйныя правакатары пачалі разгойдваць гэтую тэму. Каго знайшлі, якую мэтавую групу? Дзяўчынкі — падлеткі.

Яны чамусьці ўсе думаюць, што іх цяпер згвалцяць. Яны чамусьці думаюць, што ў нас пачнуцца цяпер нейкія нормы шарыяту. І пачаліся, прабачце, ну не масавыя, але маштабныя праявы гэтага ў сацсетках».

Азаронак лічыць, што ў краіне «штучна пачынаюць нагнятаць нацыянальную нянавісць».

Ён нагадаў, што за распальванне міжнацыянальнай варажнечы існуе крымінальная адказнасць.

«Бацькі, растлумачце гэта сваім дзецям, калі яны да гэтага часу гэтага не разумеюць», — сказаў ён.

Пасля пагроз Крымінальным кодэксам, Азаронак пачаў супакойваць беларусаў, маўляў, чаго баяцца, у нас жа ўся краіна пад прэсам сілавікоў.

«Вы што, забыліся, што ў нас тут наогул-та рэжым? У нас тут рэжым — паліцэйскі яго называюць, вайсковы рэжым, сілавы рэжым», — усё, маўляў, пад кантролем.

Азаронак згадаў, што калі будаваліся Смалявічы, «апазіцыянеры верашчалі», што цяпер сюды прыедуць мільёны кітайцаў, і ў нас ўся Мінская вобласць будзе гаварыць па-кітайску.

«Уся будзе жоўтая. Давайце, дзяўчаты, прыдумляйце кітайскія імёны сваім дзеткам, таму што гэта будзе крах і жахі, Беларусь заселяць адны кітайцы, у нас тут будзе камунізм і партрэты Маа Цзэдуна. Ну і дзе?» — сказаў Азаронак. 

Ён патлумачыў, што ў Беларусі гэта працуе не так, як у Еўропе, «дзе сапраўды бардак з мігрантамі, дзе сапраўды гвалтуюць жанчын, і потым паліцыя кажа: «Самі вінаватыя, не хадзіце ноччу».

«Яны [пакістанцы] да нас не жыць едуць», а працаваць, «атрымаць грошы і зляцець», тлумачыць Азаронак.

«Прыляцелі — у аўтобус — інтэрнат. У інтэрнаце — ахова, у кожнага прадпрыемства ёсць інтэрнат, — намаляваў суровыя будні пакістанскіх мігрантаў Азаронак. — Адпраўляюць арганізавана на працу — адпрацавалі. Мала перасякаемся з мясцовым насельніцтвам, без сем'яў, як часта ў Расійскай Федэрацыі, напрыклад, гэта адбываецца, без прэтэнзій на тое, што тут нейкія анклавы нацыянальныя створаць. Гэтага нічога не будзе. Ну вось гэта трэба тлумачыць? Ну, вядома, дзяўчынкам-падлеткам, можа быць, і трэба тлумачыць. Яны ўжо там, прабачце, амазонкі — рэканкісту пачынаюць супраць джыхаду. Ужо паказваюць, як яны берцы купляюць і пярцовыя балончыкі».

Азаронак дадаў, што пакістанцы з’явяцца ў краіне не ад добрага жыцця ў Беларусі.

«Выбачайце, калі ласка, а гэта што, ад добрага жыцця нам спатрэбілася? А можа дзяцей трэба нараджаць? — папракнуў беларусаў Азаронак. — Калі груба казаць, а можа нам так трэба націснуць (ніхто не будзе так рабіць) так на бізнэс, каб усе інстаблогеркі, інфлюэнсеркі і іншыя пайшлі ў легпрам працаваць?»

Азаронак дадаў, што гэта яго такія эмацыйныя думкі, але, сцвярджае ён, «гэта працэс, які ёсць ва ўсіх развітых краінах».

«І ўсё залежыць ад таго, як улада з гэтым будзе разбірацца, і як улада гэта ўсё будзе арганізоўваць. Наша ўлада гэта арганізуе абсалютна нармальна, я запэўніваю», — запэўніў ён.

Каментары29

  • Лёлік з-пад Беларусі
    22.04.2025
    ну так сабе атрымалася)) хай гладкая паспрабуе
  • Ыван
    22.04.2025
    Как же мы раньше жили без твоих обьяснений, Азверенок?
  • Мх
    22.04.2025
    "Прыляцелі — у аўтобус — інтэрнат. У інтэрнаце — ахова, у кожнага прадпрыемства ёсць інтэрнат, — намаляваў суровыя будні пакістанскіх мігрантаў Азаронак. — Адпраўляюць арганізавана на працу — адпрацавалі. Мала перасякаемся з мясцовым насельніцтвам, без сем'яў, як часта ў Расійскай Федэрацыі, напрыклад, гэта адбываецца, без прэтэнзій на тое, што тут нейкія анклавы нацыянальныя створаць. Гэтага нічога не будзе. Ну вось гэта трэба тлумачыць?"////// Значыць, сюды будуць прывозіць пакістанскіх "хімікаў"? Бо звычайныя працоўныя маюць нейкую "свабоду перасоўвання" у вольны ад працы час, а тут "праца-аўтобус-інтэрнат". Я ўжо не кажу, што ахвотных трэба неяк дастаўляць да мячэці і з мячэці (прыклад Масквы, калі там у час розных намазаў палову горада перакрываюць, настолькі гэта зараз "рускі горад"). Ды і без сем'яў яны якраз могуць пачаць пагаршаць крымінагенную абстаноўку. Таму народ уздымае пытанні, на якія Грыша пагражае адказваць дручком.

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі12

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць