Улады Латвіі абавяжуць беларусаў паведамляць пра ўезд у краіну з тэрыторыі Шэнгенскай зоны
Улады Латвіі абавяжуць грамадзян Расіі і Беларусі паведамляць пра ўезд у краіну з тэрыторыі Шэнгенскай зоны. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс, паведамляе тэлерадыё LSM.

«Уязджаючы праз Шэнгенскую зону [ў Латвію], грамадзяне Расіі і Беларусі будуць абавязаны запоўніць заяву пра сваё знаходжанне ў Латвіі», — сказаў ён.
Кіраўнік МУС адзначыў, што колькасць выдадзеных грамадзянам РФ шэнгенскіх турыстычных віз у 2024 годзе вырасла ў параўнанні з 2023-м, што «выклікае трывогу» ў Рыгі.
«На мой погляд, гэта пагроза ўнутранай бяспецы [Латвіі]», — дадаў Казлоўскіс.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары