Усяго патроху77

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Горш, чым у Беларусі, толькі ў Францыі, запэўнівае вядомы рэйтынгавы сайт Numbeo.

Numbeo — велізарная база даных пра характарыстыкі жыцця ў розных краінах свету. Збольшага яны расказваюць пра кошт жыцця ў той ці іншай краіне, але таксама адзначаюць розніцу ў цэнах на жыллё і фактарах, якія ўплываюць на якасць жыцця.

Адзін з іх — індэкс злачыннасці. Numbeo абнаўляе рэйтынгі два разы на год, і цяпер ужо даступныя даныя за 2025 год. 

І гэтыя вынікі могуць здзівіць: у свежым рэйтынгу Беларусь знаходзіцца на другім месцы ў Еўропе па ўзроўні злачыннасці. Паводле падлікаў, сітуацыя горшая толькі ў Францыі.

Ніжэй за нас у рэйтынгу апынуліся і развітыя краіны накшталт Брытаніі ці Бельгіі, і больш маладыя краіны — напрыклад, Косава трапіла ў гэтым рэйтынгу на 15-е месца з 43 пазіцый.

Другое месца па злачыннасці — гэта ўражвае. Тым больш Беларусь — як і многія аўтарытарныя краіны, — якраз славіцца бяспекай (калі гэта не датычыцца палітычнага пераследу). Турысты адзначаюць, што па вуліцах беларускіх гарадоў можна гуляць хоць уначы, не баючыся нападу ніякіх хуліганаў ці крымінальнікаў.

За рэйтынгам стаіць вядомая крыніца. Але пра што насамрэч кажуць такія даныя?

Аўтары рэйтынга звяртаюць увагу, што ў яго аснове вынікі апытанак, на якія адказваюць наведвальнікі сайта, то-бок тут не ідзе гаворкі пра афіцыйныя лічбы колькасці злачынстваў. Такім чынам, другое месца Беларусі ў рэйтынгу кажа пра тое, наколькі бяспечна сябе адчуваюць беларусы, а не пра аб'ектыўны ўзровень злачыннасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • 130369
    24.04.2025
    Усе мы ведаем, пра якую небяспеку, якіх злачынцаў і бандытаў была рэч
  • уточнение
    24.04.2025
    Простите, но, все госструктуры силовиков лукашенко, которые работают на лукашенко и его семью и только на лукашенко и его семью, можно смело причислять к преступникам. Ведь, для того, чтобы лукашенко незаконно захватывал и незаконно удерживал власть, эти структуры, совершают УГОЛОВНЫЕ ПРЕСТУПЛЕНИЯ - захват заложников, похищения, избиения, разбой, убийства, террор, даже не стесняются, все преступления фиксируют на камеру, под портретом лукашенко и его флагом.
    Если, эту, полулегальную (узаконенное беззаконие) зону приплюсовать к базам данных и включить в анализ, то Беларусь займёт - ПЕРВОЕ МЕСТО среди стран Африки, а не только Европы !
  • Нічога дзіўнага
    24.04.2025
    І ўвогуле Беларусь павінна заняць першы радок у гэтым антырэйцінгу. Толькі ў Беларусі злачынствы кожны дзень у неймаверных колькасцях здзейсняюць злачынцы ў форме і з пагонамі.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава18

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі2

У Парыжы пачаўся суд над «дзядамі-грабежнікамі», якія амаль дзесяцігоддзе таму абрабавалі Кім Кардаш'ян1

«Яны былі мацнейшыя за артылерыю». Зяленскага параўноўваюць з Чэрчылем, але каго на самай справе ён лічыць кумірам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць