Здароўе11

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары

Кока-кола і пэпсі сталі неад'емнай часткай масавай культуры, але колькі ж праўды ў страшылках пра іх шкоду? Эксперты разабралі склад і ўплыў напояў на арганізм і псіхіку, піша «Белыя халаты». 

Фота: vecteezy.com

Хімік Сяргей Бесараб прааналізаваў склад Coca-Cola і Pepsi-Cola. 

Ён прыходзіць да высновы, што перыядычнае спажыванне газіроўкі істотнай шкоды не наносіць, але рэгулярнае лепш абмежаваць.

Псіхіятр Уладзімір Пікірэня адзначыў, што залежнасць ад колы магчымая. У аснове залежнасці — хуткі цукровы ўсплёск у крыві, стымуляцыя сістэмы ўзнагароды мозгу і прысутнасць кафеіну.

«Людзі часта становяцца прыхільнікамі напою не з-за яго складу, а з-за стану, з якім ён асацыюецца», — тлумачыць спецыяліст.

Гастраэнтэролаг Лідзія Тарасенка сцвярджае, што кола не выклікае гастрыт або язву, бо кіслотнасць напою меншая, чым натуральная кіслотнасць страўнікавага соку.

Аўтары вылучылі яшчэ некалькі важных момантаў, якія часцей за ўсё турбуюць людзей, якія забараняюць ужываць яе сваім блізкім.

«Кола» — занадта салодкая? Калі казаць аб класічнай Coca-Cola або Pepsi-Cola — утрыманне цукру ў 100 грамах прадукцыі вагаецца ў раёне 10 грам. Гэта сапраўды вельмі шмат: у паўлітровай бутэльцы змяшчаецца дзённая норма цукру для дарослага чалавека. Але ўсё спазнаецца ў параўнанні. У «вельмі карысных» соках, што можна лёгка знайсці на прылаўках беларускіх крам цукру больш: «Добры» — 10,5 грам цукру на 100 грам, «Фруктовы сад» — 12 г, «J7» — 11 г.

Што да колы без цукру, то падсалодвальнікі могуць уплываць на мікрабіом кішэчніка і апетыт, але доказная база пакуль недастатковая для катэгарычных высноў.

Існуе міф аб тым, што кола дапамагае пры кішачных інфекцыях.

Гэта няпраўда, лічаць эксперты, занадта шмат цукру хутчэй стане пажыўным асяроддзем для бактэрый. 

А яшчэ ў некаторых людзей газаваныя напоі правакуюць пякотку і ўздуцце, тут арыентавацца трэба на сваё самаадчуванне.

Разважанні аб шкодзе колы зводзяцца да праблемы, наколькі можа нашкодзіць арганізму падсалоджаная газаваная вада. Калі коратка, адказ будзе такім: ніякай карысці ад салодкіх газаваных напояў вы не атрымаеце; калі можаце, то лепш цалкам адмовіцца ад іх ужывання — гэта, як мінімум, дазволіць скараціць колькасць спажываных калорый. Але і дэманізаваць гэтыя напоі няма падстаў.

Каментары1

  • Чел
    27.04.2025
    Просто разбавлять минералкой не пробовали? Я всегда так делаю. Для меня кола слишком сладкая, приторная.

Цяпер чытаюць

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну3

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага1

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі29

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

Apple плануе перанесці зборку ўсіх iPhone з Кітая ў Індыю

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам2

Прадпрыемства ўласніка Wargaming Віктара Кіслага ў Расіі прызналі экстрэмісцкім2

«Што вы елі сёння?». Папа Францішак кожны дзень тэлефанаваў хрысціянам Газы1

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Ватыкане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць