Выбух быў такі моцны, што яго адкінула да пад’езда.

Загінулы падчас выбуху аўто ў падмаскоўнай Балашысе — 59-гадовы намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Яраслаў Маскалік.

У 2015-м ён уваходзіў у перамоўную групу Расіі ў «нармандскім фармаце» разам прэс-сакратаром Пуціна Дзмітрыем Пясковым, міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і яшчэ пяццю высокапастаўленымі чыноўнікамі і сілавікамі.
Аўтамабіль, каля якога ён праходзіў, быў падарваны дыстанцыйна. Выбух быў такой сілы, што цела генерала адкінула да пад'езда.
Каментары