Меркаванні55

У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем

На сёння нічога не вядома пра практычную рэалізацыю ідэі завезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў. Цалкам магчыма, што гэты праект нічым не скончыцца. Аднак сама тэма выклікала вялікія жарсці — абмеркаванні ў сацыяльных сетках, медыя. Улады былі вымушаныя рэагаваць у звыклым для сябе стылі, піша на «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.

Аляксандр Лукашэнка з мігрантамі з паўднёвых краін у 2021 годзе каля мяжы з Польшчай. Фота: Sefa Karacan/Anadolu Agency via Getty Images

З самага пачатку было зразумела, што ідэя прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў замест выгнаных з краіны соцень тысяч беларусаў не выкліча вялікага энтузіязму ў грамадстве. Тым не менш, негатыў, які выплюхнуўся ў сацыяльных сетках, стаў нечаканасцю для ўладаў. Інфармацыя пра 150 тысяч пакістанцаў стала свайго роду тэстам, які шмат што паказаў — і пра грамадства, і пра ўладу.

Перш за ўсё, улады былі ўпэўненыя, што ў выніку жорсткіх рэпрэсій у краіне ўсё «закатана ў асфальт», што любая несанкцыянаваная грамадзянская актыўнасць знішчана, што ўсе «схаваліся ў бульбу» і будуць маўчаць, што б ні здарылася.

Аднак яны не ўлічылі, што мы жывем у эпоху інтэрнэту. Сацыяльныя сеткі — гэта шчыліна, аддушына, праз якую праточваюцца грамадскія настроі, як бы віртуальную прастору ні спрабавалі кантраляваць.

З іншага боку, шырока распаўсюджаныя ўяўленні пра «інтэрнацыяналізм», «талерантнасць» беларусаў — хутчэй міфы. Гэта ідэалагічныя канструкты, што не вельмі адпавядаюць рэчаіснасці. Той факт, што ўжо 30 гадоў на чале краіны знаходзіцца чалавек з агрэсіўнай манерай паводзін, якая мала звязаная з талерантнасцю, кажа сам за сябе.

Акрамя таго, улады сталі закладнікамі ўласнай прапаганды. Гадамі іх прапагандысты расказвалі, як мігранты мучаць Еўропу, ствараюць злачыннасць, гвалцяць жанчын — суцэльныя праблемы. І калі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прывязе дзясяткі тысяч гэтых самых мігрантаў у Беларусь, рэакцыя людзей была прадказальнай.

Да таго ж улады сталі закладнікамі сваёй жа ідэалагемы «стабільнасці» — аднаго з галоўных апораў лукашэнкаўскага ідэалагічнага канструкта. Маўляў, жылі ціха і спакойна — і раптам «панаехалі тут».

Нарэшце, выявілася ці не галоўная праблема аўтакратый — поўная адсутнасць зваротнай сувязі з грамадствам. Дыктатура знішчае ўсе механізмы, праз якія людзі могуць перадаваць уладзе свае настроі і патрэбы.

Гэта выбары, прадстаўнічыя органы, партыі, прафсаюзы, НДА, незалежныя СМІ. У Беларусі ўсё гэта ліквідавана. Таму ўлады не ведаюць дакладна, што адбываецца ў грамадстве. Яны то перабольшваюць пратэстныя настроі, як гэта было на выбарах, то, як цяпер, не фіксуюць назапашанага негатыву — бо няма ніякіх «радараў».

Варта звярнуць увагу і на тое, што сам Лукашэнка перастаў адчуваць грамадства. Раней яго палітычная інтуіцыя, інстынктыўнае разуменне народных настрояў дапамагалі яму. Ён быў люстэркам калектыўнага несвядомага. Але калі доўгі час не мець камунікацыі з сапраўдным народам — усе гэтыя здольнасці тупеюць.

Цяпер Лукашэнка жыве ў інфармацыйнай бурбалцы, якую фармуе ягонае атачэнне. Адсюль — памылкі. Ягоны папулізм больш не працуе. Класічны прыклад — 2020 год, калі ён сваімі дзеяннямі сам справакаваў выбух пратэстаў.

Іншымі словамі, дыктатура па сваёй прыродзе рэгулярна «падстаўляецца», робячы крокі, што выклікаюць абурэнне. Гэта непазбежна ў адсутнасці зваротнай сувязі. Таму цяпер Лукашэнка вымушаны апраўдвацца, абвінавачваць «ворагаў», якія «спрабуюць палохаць народ».

Адказ уладаў на негатыўныя каментары ў інтэрнэце быў прадказальны: рэпрэсіі. Людзей затрымліваюць, прымушаюць запісваць «пакаяльныя» відэа. Рэжым інакш не ўмее. Ён не бачыць сэнсу размаўляць з грамадствам.

Навошта нешта тлумачыць, калі ёсць ГУБАЗіК? На ўсе праблемы адказ адзін — гвалт. Пакуль што гэта працуе.

Каментары5

  • .
    25.04.2025
    «Талерантнасць» беларусаў магла існаваць, але недзе да сярэдзіны ХХ ст.
    Той, хто пужаецца мячэцей, не памятае пра беларускіх татар.
    4 дзяржаўных мовы ў даваеннай БССР.

    Імаверна, моцна паўплывалі сталінскія этнічныя чысткі, рэпрэсіі па нацыянальнай прыкмеце, перасяленні народаў.
    Нацыянал-сацыялісты знішчылі шмат габрэяў. Астатнія паступова з'язджалі ў часы СССР. Прапаганда антысемітызму ў часы вайны была такой моцнай, што прарасла і ў савецкай уладзе і ў савецкім народзе.

    Беларускае грамадства стала больш манаэтнічным, але з прымессю рускіх, якія пераязджалі па ўсім СССР. "Братэрства" з рускімі, і агульныя з імі фобіі супраць "нярускіх", "чорных".
    Вось недзе тады, мяркую, трэба шукаць той пік антыталерантнасці і неасавецкай ксенафобіі. Часы Лукашэнкі і прапаганда ўжо не шмат змянілі.
  • Абу
    25.04.2025
    Улада прагніла, атлусцела, атупела, трымаецца на рэпрэсіях і цемрашальстве. Рыхтуймася - засталося нядоўга.
  • ноу
    25.04.2025
    Навошта нешта тлумачыць, калі ёсць ГУБАЗіК? На ўсе праблемы адказ адзін — гвалт. Пакуль што гэта працуе.

    Насилие не работает так как в ответ порождает ненависть и непринятие. 1 миллион народу вжих и нету в стране

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць